Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Гук ’парастак (на дрэве)’ (БРС), ’невялікая галінка’ (Шат.). У Яшкіна: ’тоўсты сук, разгаліна, ствол з голлем’, ’адгалінаванне дарогі’. Укр. дыял. гук ’парастак цыбулі’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 169) параўноўвае з рус. дыял. гук ’мыс, які ідзе вузкай паласой у мора, возера, раку’, далей з укр. гук ’свіное рыла’ і мяркуе аб роднаснасці са слав. *gyčь. Параўн. яшчэ Куркіна, Этимология, 1971, 61.

Гукаўло́ўнік (БРС). Беларускае новаўтварэнне паводле рус. звукоуловитель.

Гука́ць ’гукаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́каць ’гаварыць; стукаць’ (Нас.), ’гаварыць’ (Касп., Жд. 1, Шатал.). Лічыцца гукапераймальным утварэннем прасл. характару. Параўн. рус. гукать ’гукаць; гаварыць’, укр. гукати ’гукаць’, польск. hukać; балг. гукам, чэш. houkati ’крычаць, быць’ і г. д. Прасл. *gukati (так у Трубачова, Эт. сл., 7, 169) або хутчэй *gukati, *hukati, *chukati (так у Слаўскага, 1, 432–433).