Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бу́рка ’верхняя жаночая або мужчынская вопратка’ (Жд., Шат.), ’сярмяга’ (КЭС), ’мужчынская вопратка з брызенту’ (Інстр. I), ’розныя віды вопраткі’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Мат. Гродз., Сакал., Бесар.). Рус. бу́рка, укр. бу́рка. Тлумачыцца як вытворнае ад бу́ры (’бурая вопратка’). Брукнер, 49; Мацэнаўэр, Cizí sl., 124; Рудніцкі, 261; Фасмер, 1, 245. Іншыя думаюць пра запазычанне з усх. моў (Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 14; Гараеў, 34; Локач, 19: < перс. bärk ’плячо’) або з венг. мовы ці цюрк. моў (Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 39: з венг. burok). Булыка (Запазыч., 52) лічыць, што бел. бурка < польск. burka (а гэта з тур.). Няпэўна. Параўн. Брукнер, 49.

Буркалы ’вочы’ (КЭС). Відаць, запазычанне з рус. бу́ркалы ’выпучаныя вочы’. Параўн. рус. бу́ркалки ’мыльныя бурбалкі’; гл. яшчэ Бернекер, 102; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 245. Не пераконвае Шанскі, 1, Б, 232: рус. бу́ркалы < бу́ркать ’кідаць’ (буркать взглядкидать взор). Хутчэй проста ад рус. дыял. бу́ркать ’глядзець’ (бу́ркать глазами).

Бу́ркаць, буркава́ць, бурката́ць. Гл. бурча́ць.

Бу́ркі ’цёплы абутак’ (БРС), ’абутак з тканіны’ (Яўс.), ’шытыя валёнкі’ (Сакал.). Мабыць, запазычанне з рус. бу́рки ’тс’ (якое Шанскі, 1, Б, 233, лічыць звязаным з бу́рка ’войлачны плашч’).

Бурку́н ’месца, дзе шуміць вада’. Гл. бурча́к2, бурчац́ь.

Бурла́к ’бурлак’ (БРС, Нас.), ’парабак, батрак’ (КЭС), ’здаравенны чалавек’ (Нас.), ’лайдак, гультай’ (КЭС). Укр. бурла́к, бурла́ка ’бабыль, бяздомны чалавек, халасцяк’. Рус. бурла́к ’работнік на рачных судах; селянін на заработках; здаравенны хлопец; халасцяк; валацуга’. Польск. burłak (< укр.). Вельмі цёмнае слова. Версіі пра запазычанне (з тат. мовы або з с.-в.-ням.; агляд іх гл. Фасмер, 1, 245–246; Шанскі, 1, Б, 233) пераконваюць слаба. Шанскі, там жа, хоча выводзіць яго з рус. *бурло ’крыкун’ (< бурло ’найбольшы звон на званіцы’). Але гэта вельмі няпэўна. Рудніцкі (1, 263) бачыць сувязь з дзеясловам слав. *burliti ’бурліць’ (параўн. укр. бурли́‑голова ’неспакойны чалавек’, бурлі́й ’крыкун, баламут’). Вельмі няпэўным з’яўляецца вывядзенне Шанскім (там жа) бел. і ўкр. слова з рус. мовы.

Бурлі́ць ’бурліць’. Рус. бурли́ть, укр. бурли́ти. Усх.-слав. слова, спрэчнае па паходжанню. Праабражэнскі (1, 54) лічыў яго гукапераймальным. Фасмер (1, 246), Рудніцкі (263–264) думаюць пра сувязь з *burʼa (гл. бу́ра). Шанскі (1, Б, 234) выводзіць ад *бурло ’крыкун, шумны чалавек’ (параўн. рус. бурло ’самы вялікі звон на званіцы’, бурлан ’крыкун, забіяка’ і г. д.).

Бурме́ль (арго) ’ячмень’ (Рам.). Раманаў (там жа) параўноўвае з польск. burwień ’авёс’ (адкуль?). Няясна. Параўн. яшчэ рус. дыял. бурмиться ’каласіцца’ (аб аўсе).

Бурмі́стр (гіст.). Рус. бурми́стр, укр. бурмис́тер. У значэнні ’стараста’ запазычанне з польск. burmistrz, burgmistrz (< ням. Burgmister, Bürgermetster, гл. Брукнер, 50). Фасмер, 1, 246. У значэнні ’бургамістр’, магчыма, непасрэдна з с.-в.-ням. burmēster; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 246. Параўн. бургамі́стр. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 53.

Бурмі́шча ’ўдалец, весялун, гуляка’ (КЭС). Відаць, да дзеяслова бурмава́ць ’бушаваць, шумець’ (Нас.). Але Фасмер (1, 246) рус. (смал.) бурми́ще ’тс’ хоча вывесці з бурмістр (гл.). Наўрад ці гэта так.