Бургамі́стр. Рус. бургоми́стр, укр. бургомі́стр. У полац. граматах: бургкимистръ (1399 г.), бергаместер (1521 г.). Запазычанне з гал. burgemeester або с.-н.-ням. borgemester. Фасмер, 1, 244. Іначай Шанскі, 1, Б, 229–230 (< с.-в.-ням. burgemeister, bürgemeister, што, аднак, наўрад ці правільна). Параўн. бурмістр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)