Пра́тва ’месца на рэчцы, дзе пяруць бялізну’ (Янк. 1, ТС), ’старое рэчышча’ (Сл. Брэс.). Да пра́таць 2 у значэнні ’біць бялізну’. Аб суфіксе ‑ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 85.
*Пра́тла, пра́тло ’пратва — кладка для прання бялізны на вадаёме’ (ТС). Да пра́таць ’праць бялізну’ з суф. ‑ло. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49.
Прато́ка ’рака, якая злучае два вадаёмы; канал’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), прото́ка ’тс’ (ТС). Параўн. рус. прото́ка, ст.-польск. przetoka, чэш. průtok, славац. prietok ’працяканне; канал’, балг. про́ток ’праліў’. Вытворнае з суф. ‑а ад працякаць з чаргаваннем галосных. Узнаўляецца прасл. *protokъ (БЕР, 5, 790), *pertoka (Банькоўскі, 2, 916).
Пра́тушкі ’гульня ў хованкі’ (свісл., Нар. словатв.). З рус. прятки ’тс’ з іншай суфіксацыяй.
Пратхла́нне ’перадышка, прасвятленне (ад працы)’ (Янк. 3., Шат.). Гл. адхлын.
Пратырча́ка ’палка, якая тырчыць з зямлі’ (Ян.). Гл. прастарчака, параўн. варыянтнасць тырчэ́ць/стырчэ́ць ’вытыркацца’, з семантычна няяснай прыстаўкай.
Праты́чка ’дубчык або тое, чым можна пратыкаць’ (Нас., Касп.), проты́чка, прота́чка ’дроцік для прачысткі цыбука ў люльцы’ (ТС). Да пратыкаць (гл. тыкаць). Сюды ж, відаць, і прытычка: О, прадала чумачыха індычку /А купіла для чумака прытычку (барыс., БНТ, Жарт. песні, 252).
*Пратэ́, протэ́ ’аднак, усё ж, таму’ (ТС). З укр. проте́ ’тс’, якое з прыназоўніка про- (гл. пра- 2) і займенніка то (гл. тое) (ESSJ, 1, 217). Параўн. польск. przeto ’таму’, чэш. proto ’таму што; для чаго, каб’, славац. preto ’таму, вось чаму’, в.-луж. přeto ’затое’, н.-луж. pśeto ’ўсё ж, таму’, што выводзяцца з *pro‑, *per‑ і *to (Шустар-Шэўц, 2, 1174; ЕСУМ, 4, 608).
Пратэ́з ’штучная частка цела, якая замяняе страчаную прыродную’ (ТСБМ). Праз рус. проте́з ’тс’ (польск. proteza) з франц. prothèse ’тс’, якое з грэч. πρόσθεσις ’далучэнне, прыбаўленне’ (Чарных, 2, 73; ЕСУМ, 4, 609).
Пратэ́са ’царкоўная харугва’ (Нас., Бяльк.), пратэ́сня ’тс’ (Нас.), пратасэ́я, пратасе́я (Гарэц., Мядзв., Шат., Касп., Др.-Падб.) ’хаўтурная харугва’ (бых., Рам. 8). Паводле Карскага (Труды, 425), з польск. procesja ’працэсія’ ад лац. prōcēssio ’тс’.