*Пра́тла, пра́тло ’пратва — кладка для прання бялізны на вадаёме’ (ТС). Да пра́таць ’праць бялізну’ з суф. ‑ло. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)