*Пратэ́, протэ́ ’аднак, усё ж, таму’ (ТС). З укр. проте́ ’тс’, якое з прыназоўніка про- (гл. пра-2) і займенніка то (гл. тое) (ESSJ, 1, 217). Параўн. польск. przeto ’таму’, чэш. proto ’таму што; для чаго, каб’, славац. preto ’таму, вось чаму’, в.-луж. přeto ’затое’, н.-луж. pśeto ’ўсё ж, таму’, што выводзяцца з *pro‑, *per‑ і *to (Шустар-Шэўц, 2, 1174; ЕСУМ, 4, 608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)