Прамысло́васць ’галіна матэрыяльнай вытворчасці’, ’сукупнасць прадпрыемстваў якой-небудзь вытворчасці’ (ТСБМ, Гарэц.). Дэрыват з суф. ‑асць ад прыметніка промыславы < польск. przemysłowy ’тс’, на што ўказвае націск. Калька рус. промышленность. Далей гл. промысел.
Прамышлёны ’кемлівы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад *пра‑ мысліць: апошняе, магчыма, з польск. przemyśleć ’прадумаць, абдумаць’. Параўн. яшчэ і польск. przemyślność ’кемлівасць, вынаходлівасць’.
Прамышляй ’невялікі невад, сетка з вялікімі ячэйкамі на дзвюх вертыкальных палках’ (Дэмб. 2). Да промыславы, промысел, або, хутчэй, да рус. промышлять ’дабываць сабе пракармленне промыслам’. Аб суфіксе ‑яіі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145.
Прандзэ́й ’хутчэй’ (Сл. ПЗБ). З польск. prędzej ’тс’ (там жа).
Пра́нец ’шкодлівае, слухмянае дзіцё’ (Нікан.). Да пранцы (гл.).
Прані́жэнь ’перагародка (у пакоі)’ (шальч., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. przepierzenie ’тс’ (там жа, 4. 91), гл. там жа прапярэня. прапярэння (гл.).
Праніка́ць ’ныць (пра сэрца)’ (навагр., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з польск. przenikać ’пранікаць, пранізваць’. Але ні фанетычных, ні семантычных падстаў для гэтага няма. Відаць, гэта канкрэтызацыя значэння пранікаць (< нікаць, гл.) ’пранізваць’.
Прані́кнуць ’прайсці куды-небудзь, трапіць праз што-небудзь’, ’распаўсюдзіцца’ (ТСБМ). Да нікнуць (гл.).
Прані́на ’менструацыя’ (ТС). Дэрыват з суф. ‑іна ад праць (гл.). Эўфемізм, параўн. праннё ’бялізна для мыцця’ (Юрч.).
Пра́нкі ў выразе нъ пранкі ’на раннюю паству’ (полац., Нар. сл.). Хутчэй за ўсе, з *на паранкі (нъ пъра́нкі). Менш верагодна з *нъ абранкі, параўн. рус. пск., цвяр. обра́нок ’раніца да узыходу сонца, на зары’, обра́неть ’настаць раніцы, развіднець’; параўн. яшчэ і бел. выразы аб дзень, аб ноч, у якіх прыназоўнік яшчэ не пераўтварыўся ў прыстаўку. Да рана, раніца. Глухасць першага зычнага можна тлумачыць дээтымалагізацыяй выраза.