◎ Пра́нкі ў выразе нъ пранкі ’на раннюю паству’ (полац., Нар. сл.). Хутчэй за ўсе, з *на паранкі (нъ пъра́нкі). Менш верагодна з *нъ абранкі, параўн. рус. пск., цвяр. обра́нок ’раніца да узыходу сонца, на зары’, обра́неть ’настаць раніцы, развіднець’; параўн. яшчэ і бел. выразы аб дзень, аб ноч, у якіх прыназоўнік яшчэ не пераўтварыўся ў прыстаўку. Да рана, раніца. Глухасць першага зычнага можна тлумачыць дээтымалагізацыяй выраза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)