Прані́на ’менструацыя’ (ТС). Дэрыват з суф. ‑іна ад праць (гл.). Эўфемізм, параўн. праннё ’бялізна для мыцця’ (Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)