Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пра́мка ’лучына, шчапаная уздоўж з цэлай сасны (ад камля да вершаліны), якая апошняй дадаецца ў кацёл пры гонцы смалы’ (Маш.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад прамы; параўн. чэш. priтка ’прамая’.

Прамо́ва ’публічнае выступленне’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.). Укр. промо́ва, польск. przemowa ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад прамовіць < мовіць (гл.). Не выключана і запазычанне з польскай мовы.

Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.

Прамочка ’прамакатка’ (Сцяшк. Сл.). Суфіксальны дэрыват ад прамачыць < мачыць.

Праму́га, прану́ба ’прамежак паміж чым-небудзь’ (Сл. ПЗБ), праму́да ’прастора паміж тылавой сценкай печы і сцяной хаты’ (лях., Янк. Мат.; Жд. 2, Сцяшк. Сл.), прамога ’закутак, цёмны куток’ (Скарбы). Паводле Арашонкавай і інш. (Весці АН БССР, 1969, 4, 126), запазычанне з польск. framuga, дыял. farmugaніша, выемка’ або з літ. pramūga ’ніша, яма на дарозе, прамежак паміж лесам і возерам, пралом, прасека’, pramūge ’тс’, па- © > гуй. prasimitginli ’праціскацца’. З семантычнага пункту погляду версія аб запазычанні з літоўскай мовы менш верагодная.

Праму́да. Гл. прамуга.

Праму́за ’падпечак’ (пруж., Сл. Брэс.; маст., Сцяшк. Сл.). Відаць, трэба было б пісаць праму́га, параўн. прыклад: У прамузе ляжаць стальнякі. Тады — да прамуга (гл.).

Прамы́ ’роўны, выцягнуты ў якім-небудзь напрамку, без выгібаў, некрывы; непасрэдны, без прамежкавых ступеней’; ’шчыры, праўдзівы, прынцыповы’ (ТСБМ). Рус. прямой, укр. прямій, ст.-рус. прямъ ’прамы, правільны; справядлівы, просты’, чэш. přímý ’прамы’, славац. priamy ’тс’, славен. prẹ̑m ’прамы’, ст.-слав. прѣмь ’прамы, правільны’; сюды ж польск. uprzejmy ’ветлівы, шчыры’ (< ’прамы, правільны’), серб.-харв. према ’насупраць’, прама, прам ’насупраць’. З прычыны наяўнасці ў корані галосных a і e прасл. форма вызначалася па-рознаму: або як *pręmъ (Зубаты, AfslPh 15, 496 і наст.), або як *prěmъ (Голуб-Копечны, 301). Фасмер (3, 395) абедзве рэканструкцыі лічыць спрэчнымі і дапускае кантамінацыю *prēmos і *prōmos (*pramъ). Славянскія словы роднасныя грэч. πρόμος ’пярэдні, той, хто стаіць на чале’, з інш. вакалізмам: πράμος ’тс’, окс. promom ’першы’, ст.-ісл. framr ’добры, смелы, прыдатны’, ст.-в.-ням. fruma ’карысць, выгада’ і інш. Гл. таксама Махэк₂, 493; Скок, 3, 33–35. У беларускай мове магло захавацца толькі на ўсходзе тэрыторыі, паколькі ў сучаснай літаратурнай мове ўспрымаецца як русізм (Станкевіч, Зб. тв., 1, 32; Пацюпа, Гармонія, 25). Тое ж адносна славенскай сцвярджае Сной₂ (566).

Прамы́іна ’упадзіна, прамытая ліўнем, утвораная патокам вады’, ’незамёрзлае месца на ледзяной паверхні ракі, возера’ (ТСБМ). Ад дзеяслова прамыць з суф. ‑іна (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Прамыка́ць ’пратыкаць дзірку ў вусе для навушнік (Малч.). Да мыкаць2.