Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кляшчо́ткі ’драўляныя лапаткі ў лазні, якімі бяруць гарачае каменне’ (Яўс., Бяльк.). Гл. кляшчотка1.

Кляшчы́1 ’абцугі’ (Сцяшк., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.). Гл. клешчы1.

Кляшчы́2 ’клюшні’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клюшня1.

Кляя́ ’уклей’ (З нар. сл.). Гл. уклея.

Кляя́нка ’цырата’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кляёнка.