Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Жы́ціца ’расліна Bromus arvensis L.’ (Касп.). Польск. życica ’расліна Lolium L.’, дыял. ’Elymus L.’ Ад асновы, прадстаўленай у слове жыт‑а (гл.), з суфіксам ‑іца на метанімічнай падставе пераносу.

Жыццё. Рус. разм. житьё, укр. життя, польск. życie ’жыццё’, в.-луж. žiće ’гаенне’, н.-луж. žyśe ’гаенне’, чэш. кніжн. žití, славац. кніжн. žitie, славен. žitje, серб.-харв. уст. паэт. жи́ће, балг. житие, ’жыццё’, уст. ’жыццё’. Ст.-слав. житиѥ ’жыццё’, ’жыллё’, ’здабытак’, ’істота’. Ст.-рус. житие, житье ’жыццё’, ’здабытак’, ’месца пражывання’. Як і запазыч. са ст.-слав., жыціе ўтворана ў прасл. ад асновы *žit‑ (дзеепрыметнікавага характару) з дапамогай суфікса *‑ije (‑ьje) з абстрактным значэннем. Мейе, Études, 389; Фасмер, 2, 57. Шанскі (1, Д, Е, Ж) лічыць ‑т‑ ужо часткай суфікса. Рэканструкцыю ст.-рус. семантыкі і складу слоў са знач. ’жыццё’ гл. Колесаў, Диалектная лексика, 1975, 60–75.

Жыць. Рус. жить, укр. жи́ти, польск. żyć ’жыць’, в.-луж. žić ’загойвацца’, уст. ’жыць’, н.-луж. žyś ’загойвацца, цешыцца’, чэш. žiti ’жыць’, славац. žiť ’тс’, славен. žiti ’жыць’, серб.-харв. уст. жи̏ти ’жыць’, балг. дыял. жѝя ’жыць’, макед. (у складаных словах) жи‑ ’жыць’. Ст.-слав. жити ’жыць, ажыўляць, карыстацца з чагосьці’, ст.-рус. жити ’жыць’, ’быць’, ’адбывацца’, ’загойвацца’. Літ. gýti ’загойвацца’, лат. dzît ’жыць’, лац. vita ’жыццё’, грэч. βιοτή ’жыццё сродкі для жыцця’. І.‑е. корань *g​ei̯‑: *g​ī, часта з пашырэннем *‑ụ‑: *g​ī̆​‑o‑s ’жывы’, g​ī̆​‑to‑s ’жывот’ (гл.). Фасмер, 2, 52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 294; Брукнер, 669; Махэк₂, 728; БЕР, 1, 549; Траўтман, 76; Покарны, 1, 467.

Жы́чка ’чырвоная стужка’ (абл., ТСБМ). Рус. дыял. жи́чка ’ваўняная пража’, ’суровая нітка’, тул. жи́ча ’кайма, падшыўка’, перм., сіб., кур., пенз. ’чырвоны гарус’, укр. жи́чка ’чырвоная шарсцяная нітка’, ’шарсцяная ці шаўковая тасьма’, польск. życzka ’чырвоная стужка ці тасёмка’, балг. жичка ’нітка’ (Гераў). Параўн. славен. žica ’дрот’, серб.-харв. жи̏ца ’пасма, нітка, дрот, жыла’, балг. жѝца ’дрот’, разм. ’нітка’, дыял. ’сцябло гарбуза, кавуна і г. д.’, макед. жица ’нітка, дрот’, ’слой зямлі’, ’наследнік’. Прасл. *žika > *žica ’стужка, пасма, нітка’. Літ. gijà ’нітка ў аснове тканіны’, лат. dzija ’тс’, а таксама ’матуз для пад’ёму бортніка на дрэва’, вед. jiya ’цеціва’, ст.-іран. ǰiyā ’жыла’, грэч. βιός ’лук’. Узыходзіць да таго ж і.-е. кораня, што жыла (гл.): *g​heiə‑, *g​hī‑ ’жыла, стужка’. Покарны, 1, 489; Фасмер, 2, 57–58; БЕР, 1, 549; Брукнер, 669; Скок, 3, 679–680; Траўтман, 87. Корань g​hī‑ атрымаў у слав. ‑k‑ (Мейе, Études, 209) і трансфармаваўся ў *ži‑k‑; з памянш. суфіксам *‑ьk‑ атрымліваецца жычка (форм. žica мае ‑c‑ па бадуэнаўскай палаталізацыі). Аб прасл. *žica ў суч. слав. мовах гл. Чумакова, Совещание по ОЛА (Ужгород, 25–28 сентября 1973 г.). Тезисы докладов. М., 1973, 80–82. Значэнне ’чырвоная стужка’ ў бел., укр., польск. сфарміравана, відаць, не незалежна, не выключана, што распаўсюджана з польск.

Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр. дыял. жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.

Жэ́бры ’рэбры’ (Сцяшк. МГ). З польск. żebro ’рабро’. Гл. рабро.

Жэг ’імгненна, хутка’ (Сцяшк. МГ), гл. жыг. Рус. дыял. арл. жёг ’мучэнне’, алан., урал. ’прайдзісвет’, калуж., кур. ’круцель’, чэш. žeh ’гарачыня, спёка, цеплыня’, ’крэмацыя’, ’гарачыня’, славен. žéga ’гарачыня; наганяй’, серб.-харв. же̏г ’трут’, балг. дыял. жег, жега ’гарачыня’, ’жыгала’, макед. жег ’кляймо’, жега ’гарачыня’. Ст.-слав. жега, жегъ ’гарачыня’. Параўн. жыг, жыга і іх іншаслав. адпаведнікі. Прыслоўе з бязафікснага наз., утворанага, як і жыг, ад дзеяслова жэгаць, жыгаць (< жегата) шляхам усячэння афіксальнай часткі. Значэнне жэгаць ’бліскаць’ дало сему хуткасці, якая стала асноўнай.

Жэ́гаць ’бліскаць’ (барыс., Шатал.). Рус. вяцк. жёгать ’паліць тытунь’, чэш. žehati ’распальваць, паліць; бліскаць’, макед. жега ’калоць, бліскаць’. Прасл. *žegati прадстаўляе адно з чаргаванняў вакалізму ў корані = g. Гл. жыгаць, жгаць.

Жэ́гіні, жэ́гі, іжэ́гіні, жэйгіні, жагіны ’прыстасаванне для сушкі снапоў і г. д.’ (брасл., дрысен., шаркоўшч., міёр., ДАБМ, к. 234, каментарыі 789). З літ. žaginỹs, дыял. žẽginis, žagỹs, žaiginỹs ’тс’ (лат. žeginis < літ.). Маркунас–Відугірыс, Liet. kalb. klaus., 8, 233; Урбуціс, Baltistica, V (1), 60.

Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання журацьжуляць (гл.).