Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр. дыял. жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)