Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́свет, посвет, посвэт, пасееш ’камінок пры печы’ (ельск., Хрэст. дыял.; мазыр., Шн. 3), ’лучнік, жалезная рашотка, дзе гарэла лучына, асвятляючы хату’ (Эрэм., Пікай., ТС; лун., Шатал,), посвіт ’лоўля рыбы на святло’ (нараўл., Мат. Гом.), укр. посвіт ’святло, агонь’, рус. пск., цвяр. посветец ’лучнік’, польск. дыял. poświat, poświt ’асвятленне пры лоўлі рыбы’. Утварэнне з прыстаўкай *po‑ ад *svetiti са значэннем выніку дзеяння; у польскай — з палескіх ці украінскіх гаворак. Гл. свет, свяціць.

*По́свістал1, бяроз. посвыстол, посвыстол, брэсц. посвыстэя ’свісток’, ’распуснік’ (Сл. Брэс., Шатал.), пасвісцёл ’дудка, жалейка’ (Арх. Бяльк.), пасвісцёлка ’тс’, ’свісток’ (Сцяшк. Сл.), пасві‑ ступака ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўная назва прылады ці выканаўцы дзеяння, утвораная пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. ‑л‑ ад свістаць (гл.). Мадэль, якая часта сустракаецца ў антрапонімах — мянушках і прозвішчах, параўн. рус. посмотрил ’той, хто падгледзеў’, постреліш ’той, хто стрэліў’ (Анамасцікон, 59), польск. Pomagiel — прозвішча ад мянушкі са значэннем ’памагаты, памочнік’, чэш. Pospisil. Значэнне ’распуснік’ аналагічнае польск. fujara / fujarka ’дудачка, жалейка’ і ten fujara ’расцяпа, недарэка’.

*По́свістал2, пбсвістол ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (ТС), назва матываваная формай сцябла, што нагадвае дудку ці свісток. Да пасвісталі (гл.), свісцег^ь.

Пос́едам: сядзець поседам ’доўга, не ўставаючы, сядзець’ (ТСБМ). Ад пасядзець, сядзець (гл.), параўн. польск. posiad ’прысест, пасяджэнне’. Экспрэсіўнае ўтварэнне тыпу подбегам бегчы, поедам есці і пад.

По́сеўка ’посцілка’. Імаверна, звязана з сумежнымі функцыямі кавалка тканіны, у тым ліку выкарыстанне для пасеву (яго па даўжыні завязвалі на плячы, ствараючы на баку кішэнь для зерня). Адсюль, магчыма, посеўка ’кавалак палатна, які можна было пасцяліць ці выкарыстаць для пасеву’, параўн. польск. posiewnica, siewnica ’сеўнік’.

По́сець ’хвароба, пошасць’ (ТС). Імаверна, першаснае посесць ці поседзь (у фанетычным запісе слова адбілася аглушэнне канцавога зычнага) ад посе́сці ’набыць’ (ТС), параўн. польск. posiadać ’мець пры сабе’, адсюль посесць / поседзь ’набытая хвароба’; падобным чынам славен. nahod ’хвароба’ ’тое, што найшло, з’явілася’. Тады да сесці, сядаць (гл.). Параўн. таксама славен. дыял. pošast — тое, што і nahod ’хвароба, запаленне, насмарк, катар’, аналагічна, як і пошасць, утворана ад *pošedti, таксама каш. pošedło ’зараза’ (Куркіна, Диал. структура, 171). Не выключана таксама, што гэта эўфемізм ад *sětь ’госць’, параўн. рус. посетить ’наведаць’, ст.-сл. посѣтити ’тс’.

По́сік ’надуты мачавы пузыр свінні, якім гуляюць дзеці, альбо з якога робяць капшукі’ (гродз., Мат. АС.; Бір. Дзярж.; Сцяшк. Сл., Шат., Сл. ПЗБ, Скарбы), драг. посюх ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’мачавы пузыр’ (Клім.), ’канал ад мачавога пузыра’ (Сержп. Грам.); параўн. таксама рус. сіб. по́сик ’вонкавы мачавод самца’, чэш. posek ’палавы член быка’, славац. pasek ’тое ж у быка, каня, барана’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ёлкага (гл.) з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння, даслоўна ’вынік акання’ ці ’тое, што пырскае, сікае© Версія Махэка’ (473) аб прасл. *рея‑ькь, роды. да лат. penis ’пеніс, чэлес© грэч. πέος, πόσυη ’тс’, ст.-інд. pasas ’тс’ непрымальная.

По́сілка, поселка. посялка, (в) асілка, посіяно ’дужка вядра з вяроўкі, дроту або скручанай лазы’ (Янк. 1, Шат., Мат. Гом.; петрык., Шатал.; чэрв., дзярж., Сл. ПЗБ; Байк. і Некр.; карэліц., З нар. сл.), ’вяроўка ў калысцы для калыхання рукой ці нагой’, ’вешалка ў адзенні’, ’почапка ў торбе’ (чэрв., пух., Сл. ПЗБ), ’кавалак моцнай сырамяці, што чапляецца да пугаўя’ (Варл.), польск. сен. osiłki, usiłki ’дужка ў вядры’. З літ. ąselė, ūselėвушка, пятліца’ < ąsa ’вушка ў посудзе, пятля’ (Зданцэвіч, LP, 8, 345; Лаўчутэ. Baltistica. 6 (2), 201: Лаўчутэ, Балтизмы, 48: Непакупны, Kalbotyra, 25 (2), 76). З’яўленне п‑ няяснае, магчыма, пад уплывам почапка (гл.). Гл. восілка.

По́сканне ’мужчынскія каноплі. Cannabis sativa mascula’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Гл. пасты і ’тс’.

По́скудзь ’нягоднік’ (Варл.), ’брыда’ (Стан.), ’нечысць’ (Байк. і Некр.), по́шкудзь ’гнюс’, ’благі чалавек’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Гл. паскуда; сумненні ў традыцыйнай этымалогіі *pa‑skǫda (< *po‑skǫditi, гл. шчадзіць, ашчаджаць) па семантычных і словаўтваральных прычынах выказвае Банькоўскі (2, 510): мяркуе пра сувязь са стараж.-рус. кудити, параўн. пракуда, гл.). Саўка (Запісы 23, 55–56) выводзіць з літ. paskaũdinti ’выклікаць боль’ < skaudùs ’балючы, пакутлівы, хворы’, чым тлумачыцца таксама варыянтнасць по‑/па‑ і “традыцыйная” для балтызмаў альтэрнацыя с/ш, што пры ўліку верагоднага ўсходнеславянскага паходжання польск. paskuda (Банькоўскі, там жа) здаецца мажлівым.

По́слуга ’прыслуга, наймічка’ (Бяльк.), параўн. укр. послуга ’служба, паслуга’, польск. posługa ’выкананне задання гаспадара’ і ’служка, чэлядзь, прыслуга’, славац. posluhovaľ ’працаваць прыслугай, гувернанткай’, славен. poslužiti ’служыць, абслужыць’. Да служыць (гл.), як прыслуга ад прыслужваць. Няясным застаецца словаўтварэнне з націскной прыстаўкай по-.