◎ По́слуга ’прыслуга, наймічка’ (Бяльк.), параўн. укр. послуга ’служба, паслуга’, польск. posługa ’выкананне задання гаспадара’ і ’служка, чэлядзь, прыслуга’, славац. posluhovaľ ’працаваць прыслугай, гувернанткай’, славен. poslužiti ’служыць, абслужыць’. Да служыць (гл.), як прыслуга ад прыслужваць. Няясным застаецца словаўтварэнне з націскной прыстаўкай по-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)