Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пе́кун ’бакас, Capella gallinago L.’ (усх.-палес., асіп., ЛА, 1; жытк., Мат. Гом.; пух., Сл. ПЗБ; ТС). Гукапераймальнае. Параўн. пе́кун… крычыць так: пеку, пеку (пух., Сл. ПЗБ, 3, 478).

Пе́кур ’чалавек, які мае рабаціністы твар’ (калінк., Сл. ПЗБ). З ⁺пегур, якое з пег‑ (пегі ’плямы на твары’) і суф. ‑ур са значэннем зніжанасці.

Пе́кці ’пячы’ (Касп., Нас., Растарг.), пякці́ ’тс’ (слуц., мін., дзісн., мазыр., ігум., вілей., Мат.), ’гатаваць; паліць, прыпякаць’ (ТС), ’пячы сала’ (рагач., акц., светлаг., ЛА, 4) — новаўтварэнне ад асноў дзеяслова на ‑к‑ з канчаткам ‑чы, перад якім гэтае ‑к‑ аднаўляецца (Карскі 2-3, 276), параўн. пе́кчы ’пячы’ (Мат. Маг.), ’пячы сала’ (бых., ЛА, 4). Да пячы́ (гл.).

Пекяры́ца, (пекеры́ца) ’пякотка’ (нараўл., Мат. Гом.). Да пе́кці, пячы́ (гл.), аснова якіх была падоўжана экспрэсным суф. ‑ер‑ (параўн. блюзн‑ер‑ыць).