Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мятушы́цца ’мітусіцца’ (дзярж., Нар. сл.; стаўбц., Жыв. сл.). Да мітусіцца (гл.).

*Мятчы́шча, метчышчэ ’нізка, на якую нанізваюць рыбу’ (ТС). Да мётка (гл.).

*Мятэнька, беласт. мэтэнька, мытэнька ’мянташка’ (Смул.). Балтызм. Параўн. літ. mente ’лапатка, мянташка’, магчыма, mentelė ’лапатачка’. Памяншальнасць перадаецца адпаведным зах.-палес. суфіксам ‑эньк·. З прычыны гіперправільнасці пры ад’ідэацыі польск. ‑ę‑ карэннае ‑н‑ выпала.