Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мярсце́нь ’нябожчык, які даўно ужо памёр’, ’здань’ (паўн., КЭС), мерсьціцца ’здавацца’, прымярэсціцца ’вярзціся’ (там жа), рус. мерещиться ’тс’, рус. ярасл. мерестить ’здавацца’, разан., кастр. мереститься. Да прасл. merkst‑, суфікс якога са ‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).

Мя́ртвы, мяртвы ’мёртвы’ (Шат., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), ’абамлелы’ (мядз., паст., лях., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), мАртвых вялікдзень ’радаўніца’ (Шат.). З польск. martwy ’мёртвы’ пры ад’ідэацыі бел. мёртвы.

Мярцве́ц, мерцве́ц ’нябожчык’ (Жд. 1, Уласт, Сл. ПЗБ, ТС, Янк.; касцюк., КЭС). Ст.-рус. мьртвецъ, мьртвьць, утвораныя ад мьртвъ > мёртвы (гл.). Прасл. mьrtvьcь: укр. мертвець, рус. мертвец, польск. martwic, martwiec, чэш. mrtvec, славен. mrtvȃc, mȓtvec, серб.-харв. мр̀твац, балг. мъртвец. Усх.-маг. мяртвец ’тс’ (Бяльк.), відаць, пад уплывам ц.-слав. ці рус. мовы. Сюды ж мярцвець ’станавіцца мёртвым’, ’нямець’, ’рабіцца пустынным’ (ТСБМ, Уласт, Сл. ПЗБ).

Мярцвік ’мярцвяк’ (віл., чэрв., Сл. ПЗБ). У выніку кандэнсацыі састаўнога выразу мёртвы чалавек.

Мярцвіца ’мёртвая вада’ (Яруш.). У выніку кандэнсацыі словазлучэння. Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110. Аналагічна жывіца, дажджавой і да таго пад. Параўн. макед. мртвица ’мёртвая вада; вада, якая не цячэ’.

Мярцвя́к, мірцьвяк ’нябожчык’ (ТСБМ, Кліх, Бяльк.; паўн.-усх., КЭС), дзятл. мертвя́к ’зерне, якое не дае ўсходаў’ (Сл. ПЗБ). Укр. мертвʼя́к, рус. анеж. мертвя́к. Усх.-славянскае. Да мёртвы (гл.). Аб суфіксе ‑akъ гл. Слаўскі, SP, 1, 89; Сцяцко, Афікс. наз., 130–131.

Мярці́ ’паміраць’ (Яруш.). Да мерці (гл.).

*Мяршчы́на, мыршчына ’бязлюддзе (як быццам усё вымерла)’ (малар., Нар. лекс.). Відаць, з умыршчына < умыриты < мерці (гл.). Аб суфіксе ‑шчына гл. Сцяцко, Афікс. наз., 127.

Мярэжа, мерэжа, мярэжка ’ажурны ўзор, празрыстая вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі’ (ТСБМ, Гарэц., Растарг., Мат. Гом., ТС); мярэжа, мярэжына, мерожа, мерэжа, мірэжа, мірожа, мярожа, мірожы ’рыбалоўная снасць з двума заходамі, нацягнутымі на абручы і злучанымі сценкай’ (ТСБМ, Крыв., Др.-Падб., Касп.; полац., З нар. сл.), ’сетка, конусападобна нацягнутая на палкі’ (Сл. ПЗБ; паўн.-усх., КЭС), іўеў. ’нерат з крыламі’ (Сцяшк. Сл.), ’лавушка, падобная да аднакрылага венцера’ (Паазер’е, Браім, 67), мерожа ’лазяны самалоў-пастка’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве). Укр. мере́жа, рус. мерёжа, ст.-польск. mrzeża, каш. mřeža, чэш. mříže, ст.-чэш. mřiežě, славац. mreža, славен. mréža, серб.-харв. мре̏жа, макед., балг. мрежа, ст.-слав. мрѣжа. Прасл. mergi̯a (> merža ’рыбалоўная сеткай ’агароджа’), роднаснымі да якога з’яўляюцца лат. meȓga, maȓga ’парэнчы, рашотка, галерэя’, ’плот’, ’хор у царкве’, літ. márška ’невялікая рыбалоўная сетка’, marškiniaĩ ’кашуля’, ст.-грэч. βρόχος (< *μρόχος) ’сіло, вяроўка, пятля’, ірл. braig (< *mragi‑) ’ланцуг’, braga (< *mragant‑) ’вязень’ (Бернекер, 2, 38; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Фасмер, 2, 601; Бязлай, 2, 201). Сюды ж мерэжыць ’мярэжыць’, ’імжэць’ (ТС).

Мярэжыцца, мерэжыцца ’здавацца ў сне’ (ТС). Рус. мережить ’мігцець’, чэш. mřežit se ’мігцець перад вачыма’. Да прасл. merg‑, роднаснай да літ. mirgė́ti ’мігцець, міргаюць’, лат. mirgt ’зіхцець, бліскаць’, marga ’бляск, ззянне’, літ. márgas ’стракаты’ (Фасмер, 2, 601–602; Махэк₂, 382).