Куцю́рыцца ’натапырвацца, надзімацца’ (Сл. паўн.-зах.). Кантамінацыя чапурыцца (гл.) ’надзімацца’, тапыріцца (гл.) ’тс’ і куцы (гл.).
Куцяльга́ ’кульгавы чалавек’ (Нар. лекс.). Да *куцель «куцы). Параўн. крывель ’тс’. Словаўтварэнне: *куц‑ель‑га. Параўн. пуст‑ель‑га ’пусты чалавек’ (Дабр.).
Куц-куц ’выгук, якім падзываюць авечак’ (Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай і разнастайнай групы лексічных сродкаў падзьму. Параўн. куцу-куцу (гл.), ад іх утвараюцца экспрэсіўныя назвы свойскіх жывёл (ДАБМ, к. 304–307).