Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Келбаса́ ’каўбаса’ (Нас.). Гл. каўбаса.

Ке́лбухі ’кішкі, вантробы’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. каўбух.

Ке́лбы ’баваўняныя ніткі’ (Сцяшк. Сл.). Няясна.

Ке́лза ’гразь, мурза’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. келзаць і кеўзаць.

Ке́лзаць ’кілзаць, вуздаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Яруш., Бяльк.). З польск. kielzač ’тс’ (Слаўскі, 3, 148–149, Кюнэ, Poln., 64). Але польск. kielzač само не мае задавальняючага этымалагічнага тлумачэння. Слаўскі (2, 149) спрабуе звязаць яго з укр. ховстати ’тс’, аднак надзейных паралелей да гэтага ўкраінскага слова ў іншых славянскіх мовах ён не знаходзіць. Існуе іншая версія, згодна з якой келзаць (гл. таксама гелзаць і гельзаць) балтыйскага паходжання. Крыніцай магло быць слова geležunes ’конская хвароба, залазаванне’. Цікава, што другая літоўская назва залазавання pažandės узыходзіць да zäslai ’цуглі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 102–103). Такім чынам, не выключана, што заходнебалтыйскае слова тыпу *ge/’z было крыніцай беларускіх і польскіх слоў. Трэба адзначыць, што балтыйскія формы насуперак Лаўчутэ (там жа, 103) не звязаны з балтыйскімі назвамі жалеза.

Ке́лзы ’цуглі’ (Жыв. сл.). Гл. келзаць.

Ке́ліх ’вялікая, звычайна высокая чарка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Касп., Гарб., Гарэц.). Ст.-бел. келихъ (з 1677 г.) < польск. kielich (Булыка, Запазыч., 153) < с.-в.-ням. kelch ’тс’ (Кюнэ, Poln., 64).

Келішак ’чарка для піцця гарэлкі’ (З нар. сл., Мядз., Гарэц., Грыг.). Гл. келіх.

Ке́лля ’асобны пакой манаха ў манастыры’ (ТСБМ). Ст.-рус. келия < с.-грэч. κέλλα (Фасмер, 2, 222).

Ке́лтаць ’боўтаць, размешваць’ (Сл. паўн.-зах.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ. už‑kélti ’прыгатаваць ежу’, pa‑kélti ’падняцца (пра цеста)’ (Арашонкава і інш. Весці АН БССР, 1971, 1, 86; Лаўчутэ, Балтизмы, 113).