Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бурдзі́ла ’высокі тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Відавочна, утварэнне з суфіксам ‑(і)ла (< *‑(i)dlo) ад дзеяслова тыпу бурдзе́ць (параўн. рус. бурде́ть ’бурчаць’), гукапераймальнага паходжання, аснова якога бурд‑ дала шмат вытворных. Гл. бурды́к!, бурды́ц!, бурды́хнуцца, бурды́ль і г. д. Не выключаецца, аднак, і сувязь з бу́рды (рус. дыял.) ’другі падбародак’ (гл. бурда2).

Бурдзю́к. Рус. бурдю́к, укр. бордю́г, бурдю́г, бурдю́к, бордю́х, польск. burdziuk і г. д. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў. Параўн. азерб. burduk ’тс’. Для ўкр. мовы магло быць некалькі крыніц (у тым ліку і рум.). Гл. Праабражэнскі, 1, 53; Стацкі, AfslPh, 35, 350; Фасмер, 1, 244; Рудніцкі, 259–260; Вінцэнц, Éléments, 10. Супраць рум. крыніцы Губшмід, Schläuche, 111.

Бурдо́вы ’бардовы’ (Жд.), цёмна-чырвоны’ (Арх. Бяльк., слонім.), бу́рдавы (гл.) ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Рус. дыял. бурдо́вый ’тс’. Вытворнае ад бурда́ ’чырвонае віно’ (вядомае ў рус. гаворках) < бордо́ ’тс’ < франц. Bordeaux. Фасмер, 1, 244.

Бурду́ль ’бурбалка’. Гл. бурды́ль. Калі ‑ыль па паходжанню суфікс (слав. *‑ylь?), то варыянт бурду́ль можна тлумачыць і чыста фанетычна (асіміляцыяй бурды́ль > бурду́ль).

Бурды́к! ’бух, шась’, бурды́хнуцца ’ўпасці’ (Бяльк.). Параўн. рус. бурды́чить ’дабрадушна бурчаць’, бурдыха́ться ’борацца, дужацца’, бурде́ть ’быць незадаволеным; бурчаць’; ’шумець (пра камароў)’. Параўн. яшчэ бел. бурды́ль, бурды́ц! Можна вылучыць гукапераймальную аснову бурд‑, якая дала шмат утварэнняў з рознымі суфіксамі. Параўн. з іншых моў: чэш. burda ’чалавек, што вельмі шуміць’, brduc! ’бух!’, польск. дыял. brduc! (гл. Махэк₂, 66, 77).

Бурды́ль ’бурбалка, пухір’ (Нас., Інстр. I, Юрч., Бяльк., Яўс.). Сюды ж бурду́ль ’вадыр, пухір’ (Бяльк.), бурдулёк ’бурбалка’ (Бяльк.), бурдулі́ ’бурбалкі на лужынах, калі ідзе дождж’ (КЭС). Рус. бурды́ль ’бурбалка’, бурду́ль ’бурбалка, пухір’. Не вельмі яснае слова. Можа, метатэза з булды́рь (гл.). Такая магчымасць тлумачэння ў СРНГ, 3, 285. Але не выключаецца і гукапераймальнае паходжанне (параўн. бурды́р, бурды́к!, бурды́хнуцца).

Бурды́р ’пухір, вадыр; бурбалка’. Відавочна, асіміляцыяй з бурды́ль (гл.). Але, паколькі паходжанне бурды́ль не вельмі яснае, не выключаецца, што ўсё ад нейкай гукапераймальнай асновы бурд‑ (параўн. рус. дыял. бурде́ть ’шумець (пра камароў)’, але з іншым суфіксам (‑ыр < *‑yrь).

Бурды́хнуцца ’ўпасці’. Гл. бурды́к! Абодва словы, мабыць, гукапераймальнага паходжання. У словах гэтага тыпу часта сустракаюцца «суфіксальныя» элементы велярныя, якія чаргуюцца (k ∼ g ∼ cx, а нават з «палаталізацыяй»: бурды́ц!).

Бурды́ц! ’бух, шась’ (КЭС, лаг.), бурды́нц (Нас.). Бясспрэчна, гукапераймальнага паходжання. Параўн. аснову бурд‑ (гл. бурды́ль, бурды́к!). Адносна суфіксацыі ‑ыц параўн., напр., укр. берки́ць!, чэш. brdu̇c! ’тс’ і мараўскія валашскія выклічнікі тыпу hopýc!, švʼihýc! (адносна апошніх гл. Вашэк, Vlivy, 99).

Бурждэ́нк! ’бразь, хлоп, бух!’, бурждэ́нкнуць ’кінуць, бразнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, гукапераймальнае, але, зыходзячы з формы, можна думаць пра запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. гукапераймальныя ўтварэнні: brzdęk!, brzdęknąć, brzdąkać і г. д. (гл. Варш. сл., 1, 217). Да польск. слова гл. яшчэ Слаўскі, 1, 46.