Бу́рдавы ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Гл. бурдо́вы. Націск у форме бу́рдавы не вельмі зразумелы. Няма ніякай роднаснай формы ці слова, якія б маглі вытлумачыць яго ўзнікненне (зыходнае толькі бурда́). Застаецца меркаваць, што ў бу́рдавы — націск «экспрэсіўнага» паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)