◎ Пранэ́лька старое ’сукенка’ (Скарбы). З польск. рптеіа ’тканіна прунэль’, што ўзыходзіць да франц. prunelle ’тканіна колеру сушаных сліў’ (ад рпте ’сліва’), прыметнік pnmełowy фіксуецца з 1859 г. (Банькоўскі, 2, 805). Параўн. рус. прюнель ’тс’ (Фасмер, 3, 392).
◎ Праняха́ць ’пусціць на шармака. прапусціць удалы момант, выпадак’ (Нас.). Гл. няхаць, няхаіць.
Праня́ць ’прабраць, пранізаць’, ’моцна падзейнічаць, уразіць’, ’пранесці (аб паносе)’ (ТСБМ), праня́цца ’знервавацца’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дзеяслоў ад прасл. *ęti, *jьmǫ ’мець, валодаць’ з інфіксам ‑н‑. Гл. іма́ць. Аналагічна ў іншых слав. мовах, параўн. рус. проня́ть, укр. проня́ты і г. д.
Прапаве́даваць ’распаўсюджваць якое-небудзь веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам’, прапаведнік (ТСБМ). У Насовіча слова адсутнічае. Відаць, кніжнае запазычанне з рус. пропове́довать, пропове́дник ’тс’, якія працягваюць ст.-рус., ст.-слав. прьповѣдати, проповѣдник і калькуюць лац. praedicāre ’гаварыць (аб прадмеце)’, praedicātor ’прапаведнік’ (Фасмер, 3, 376). Лац. словы ўзыходзяць да prae‑ ’пра’ і dicare ’гаварыць’ (Голуб-Ліер, 391).
Прапага́нда ’распаўсюджванне ў масах і тлумачэнне ідэй, ведаў, вучэння’ (ТСБМ). Запазычанне пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 239) з рус. пропага́нда (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 77). У рус. мове праз ням. Propaganda або франц. propagande з новалац. congregātiō de propaganda fidē — назвы арганізацыі для распаўсюджання каталіцкай веры, якая была заснавана папам Урбанам VII у 1263 г. (Фасмер, 3, 376); паводле Банькоўскага (2, 784) — папам Грыгорыем XV у 1622 г. для падтрымкі каталіцтва ў заморскіх калоніях Іспаніі, Партугаліі і Францыі з мэтай абмежавання рэлігійных уплываў з боку Англіі і Галандыі (валодала значнымі фінансавымі сродкамі, прызначанымі для гэтай мэты). Далей слова узыходзіць да лац. propago (родн. з propaginis) ’парастак, атожылак’, г. зн. уласна ’размнажэнне’ (Голуб-Ліер, 397).
◎ Прападо́бій ’накшталт’ (брасл., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з рус. наподобие, магчыма, з мовы старавераў (?).
Прапа́жа ’тое, што прапала’ (ТСБМ), ’шкода’ (ігн., Сл. ПЗБ). Рус. пропа́жа ’тое, што прапала’. Ад прападаць з суф. ‑ja (< *padja) (гл. Фасмер, 3, 376).
Прапазі́цыя ’прапанова’ (ТСБМ). Ст.-бел. пропозиция, пропазыцыя ’прэтэнзія аднаго з цяжэбнікаў пасля следства’ < польск. propozycja < лац. prōpositiō (Булыка, Запазыч., 267). Сучаснае беларускае слова было паўторна запазычана з польск. propozycja або рус. пропозиция ’прапанова’ (Гіст. мовы, 233), якія ўзыходзяць да той жа лацінскай крыніцы. Лац. prōpositiō ад proponere ’прапанаваць’.
◎ Прапазы́ка ’прапанова’ (Др.-Падб.). Няма ў іншых слав. мовах. Відаць, аўтарскі наватвор ад *прапазычыць (гл. зычыць, пазыка) або ад прапазыцыя (гл.) шляхам замены фіналі на прадуктыўны суф. ‑к‑a* параўн. характэрныя для народнай мовы станіка (< станцыя). паліца (< паліцыя) і пад. (Стан.).
Прапанава́ць ’заявіць аб жаданні, гатоўнасці дапамагчы’, ’выказаць, унесці прапанову, параіць’, ’даручыць выканаць’ (ТСБМ, Гарэц.). З польск. proponować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 89). Польск. з лац. proponere ’тс’ < pro‑ ’перад’ і ponere ’класці’ (Голуб-Ліер, 397).