Зы́чыць ’выказваць пажаданні’ (ТСБМ). Рус. паўд., зах., кур. зычить ’тс’, арханг., цвяр., арэнб., вяцк., свярдл. ’крычаць’, ярасл., калуж. ’плакаць’, укр. зи́чити ’выказваць пажаданні’, польск. życzyć ’зычыць’, чэш. žičiti ’тс’, славац. žičiť. Ст.-бел. зычити, жичити, ст.-рус. зычити (1567 г.) у польск. справах. Як і варыянт жычыць (гл.), з польск. у XV–XVI стст. Пальцаў, Лінгв. дасл., 209; Булыка, Запазыч., 114. Форма з з‑ адлюстроўвае, відаць, мазуруканне ў мове-крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)