Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ляўка́с ’грунт пад афарбоўку або пазалоту на драўляных вырабах’ (ТСБМ). Запазычана з с.-грэч. λευκάς ’замазка з вапны і гліны’ < ст.-грэч. λευκός ’белы, ясны, сівы’, ’золата, змешанае са срэбрам’ (Фасмер, Этюды, 112; Мацэнаўэр, Cizí sl., 240).

Ляўкой ’ляўконія, Matthiola R. Br.’ (Інстр. II). З рус. левкой ’тс’, якое праз ням. Levkoje (< с.-лац. leucoion) са ст.-грэч. λευκόϊον < λευκόνϊον ’белая фіялка’ (Клюге₁₇, 438; Фасмер, 2, 473; Слаўскі, 4, 189–190).

Ляўком ’збоку дарогі’ (смарг., Сцяшк. Сл.) па форме, як і маўчком (тв. скл. назоўніка). Да ле́вы (гл.), параўн. укр. ’адваротны бок вышыўкі’, ’нелегальны, незаконны’, тое ж польск. lewy ’адваротны бок сукна’.

Ляўконія ’мацыёла, Matthiola R. Br.’ (ТСБМ, Кіс.). З польск. lewkonia (як piwonia) з lewkoja ’тс’ (Брукнер, 678; Слаўскі, 4, 189–190). Да ляўкой (гл.).

Ляўтра́ ’гультай’ (глыб., Сл. ПЗБ) — адзін з варыянтаў лексем лотр, лойтра (гл.), відавочна, кантамініраваны літуанізм, параўн. lãtras ’бадзяга’, laũšis ’тоўсты, непрыгожа апрануты чалавек’.

Ляўце́ць ’блішчэць’ (браг., Шатал.), ’дрыжаць (ад сытасці, тлушчу), ’торгаць (аб балючым месцы на целе)’ (Ян.). Няясна. Магчыма, запазычанне. Адкуль? Параўн. ст.-грэч. λευκός ’белы’, светлы, бліскучы’ (?).

Ляўша́, ляўша́к, леўша́к, ляўша́ты, ляўшні́к, ляўшня́, ляўшу́н, ляўшэ́нь ’леварукі’ (ТСБМ, Чач., Сцяшк., Шат., Мат. Маг., Нар. сл., Сл. ПЗБ). Усе словы ўтвораны ад першага, якое з лев‑ (< прасл. lěvъ) і суфікса ‑ш‑а. У сувязі з тым што ў слав. гаворках існуе другая назва левага — šujь, можна дапусціць, што цяперашняе ‑ш‑а з’яўляецца скарочанай другой часткай кантамініраванага *lev‑šuj, якое магло ўзнікнуць пры налажэнні арэала з lěv‑ на арэал з šuj‑ і аформіцца па аналогіі да суфікса ‑уша. Параўн. суч. рус. леворуч і левшерукий, левка́, лево́ня, левош, леву́ха, леву́ша, левха́, левы́ка, левя́к.

Лях1 ’паляк’, ’польскі вайсковец’ (ТСБМ, Нас., Янк. 1), укр., рус. лях, ст.-рус. ляхъ, чэш.-ст.-слав. лѧся ’Польшча’, польск. lach ’жыхар нізін’ (сілезск.), тарнаўск. ’жыхар з тэрыторыі ад Сілезіі да Русі Чырвонай’, ’жыхар у паўн. адгор’ях Карпат і зах. Галіцыі’ (паўд.-усх. польск.), — якое, паводле Слаўскага (4, 18), запазычана са ст.-бел. ці ст.-укр. Праформа lęxъ < lęd‑xъ — памянш. ад lędʼaninъ < lęděninъ < lędo ’аблог, неапрацоўваемае поле’ > ляда1 (гл.).

Лях2 ’спалох’ (хойн., Мат. Гом.). Да ляк, ляка́цца (гл.).

Ля́ха1 ’рэха, пошчак’ (слонім., Жыв. сл., Арх. Бяльк.; Бір. Дзярж.; лях., Сл. ПЗБ), ля́хат ’тс’ (навагр., Нар. сл.). Да я́ха, яхаць (гл.). Аб пераходзе лʼ‑ > й‑ гл. лыві́рка.

Ля́ха2 ’нізіна’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, звязана з ляха́1 (гл.).

Ляха́1, ліха́, ле́ха́, ле́шка ’частка поля ад баразны да баразны, градка’ (Жд. 1, Сцяшк., Мат. Маг., Янк. Мат., Др.-Падб., Касп.; в.-дзв. Шатал.; гродз., КЭС; Выг. дыс.), ’невялікая градка, вузкі загончык ворыва’ (КЭС, лаг.; полац., Нар. лекс., ТСБМ), ’бульбяная градка’ (Мат. Гом.), ’лапінка льну на загоне’ (слонім., Нар. лекс.), пруж. ’загон, засеяны льном’ (Выг.), ’баразна’ (Яўс.), ’шырокая баразна’ (полац., Нар. лекс.), ’падоўжанае ўзвышша’ (слаўг., Яшк.), ’агрэх пры ворыве’ (чэрык., Мат. Гом.), ’палоска, якая займаецца адным праходам пры ручной сяўбе’ (Бяльк., Юрч., Шн., Гарэц.), ’равок на градзе, дзе сеюць агуркі, моркву’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. ліха́, рус. леха́, ле́ха, польск. lecha, licha, lifa, н- і в.-луж. lěcha, чэш. lícha, ходск. líha, славен. lę́ha, серб.-харв. ле́ха, ле́ја, макед. леа, lʼächa, балг. леха́, ст.-слав. лѣха. Прасл. lěxa ’выараны раўчак, баразна паміж загонамі; рад; мяжа падзення збожжа пры сяўбе’. І.‑е. *loisā (ст.-в.-ням. wagan‑leisa ’каляіна ад драбін’, лац. līra ’баразна’ (< *leisā); літ. lýsia, lysvė, lýsė ’градка’, ст.-прус. lyso ’клумба’ (< *līsā). Сюды ж і гоц. lais ’я ведаю’, ’я выйшаў на след’, laists ’след’, ст.-ісл. leistr ’нага’ (Бернекер, 1, 708–709; Брукнер, 292; Фасмер, 2, 490; Махэк₂, 332; Слаўскі, 4, 93–95; Скок, 2, 295–296; Бязлай, 2, 131–132; БЕР, 3, 378; Шустар-Шэўц, 11, 821–822); Абрэмбска–Яблонска (Рус. и слав. языкозн., 1972, 201); Мартынаў (Лекс. взаим., 49).

Ляха́2 ’знак, які робяць, каб не было агрэхаў пры сяўбе’ (Нас., Касп.; паўн.-усх., КЭС; слаўг., Яшк.), ’насечка, знак на станчым дрэве, якія абазначаюць мяжу’ (Гарб.). Да вяха́1. Параўн. і ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зярнят на тое ж месца’. Аб мене в > л гл. лывірка.

Ляхава́ла ’агрэх пры сяўбе’ (ветк., Мат. Гом.). Утворана ад ⁺ляхаваць ’рабіць агрэхі пры ворыве, сяўбе’. Да ляха́1. Аб суфіксе ‑л‑а (< прасл. ‑dlo) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 49).