Ры́знік ’анучнік’ (паст., вільн., мядз., швянч., беласт., Сл. ПЗБ; Жд. I, Янк. 2), ’дрэнна апрануты чалавек’ (Яўс.). Да рыззё (гл.).
Рызо́ха ’асака’ (Бяс.). Да разу́ха (гл.).
Рызува́ты ’расчышчаць’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, звязана з рызава́ць (гл.).
Рызу́ха ’крываўнік’ (брэсц., ЛА, 1). Да разу́ха (гл.),
Рызыдава́ць ’самаўладнічаць’ (Цых.). Паланізм, параўн. польск. rezydować ’быць, знаходзіцца’, ’мець рэзыдэнцыю’, rezydent ’рэзідэнт’, уст. ’нахлебнік, дармаед’.
Рызыкава́ць ’ісці на рызыку’, ’падвяргаць рызыцы’, ’адважвацца на што-небудзь’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), рызыкавацца ’фанабэрыцца’ (пух., Сл. ПЗБ), ры́зыка ’магчымая небяспека’ (ТСБМ; пух., Сл. ПЗБ; Гарэц.), ’небяспека’ (лях.), рызыкоўна ’смела, нахабна’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. ryzyko, ryzykować ’тс’.
Рызыка́нт ’смелы чалавек’ (ТСБМ, Некр., 232), ’адчайны, рызыкоўны чалавек, задзіра, забіяка’ (ТС). Ад рызыкава́ць (гл.) з дапамогай суф. ‑ант як шпікуля́нт, маскіра́нт (Сцяцко, Афікс. наз., 29).