◎ Пе́стаць ’біць палкай з тоўстым канцом’ (Нас.), пестуй ’таўкач’ (Касп.). Да пестаў (гл.) пры ад’ідэацыі гатаваць, пешага (гл.).
◎ Пе́стун, пестуй ’вершнік, перакладзіна над вушакамі’ (Мік.; ветк., карм., Мат. Гом.; карм., чач., ЛА, 4), пестынь ’верхняя частка асады дзвярэй’ (слаўг., Мат. Маг.). Да пестаў (гл.), прымітыўныя дзверы на бегуне (драўляныя стрыжні з суком) паварочваліся ў гнёздах, выдзяўбаных у калодках (“ступках”).
Пе́сціць ’лашчыць, галубіць, мілаваць’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Ад пе́ста 1 (гл.).
◎ Песчуга́, пешчуга, п пичуга, пышчуга ’пясчаная, камяністая глеба’ (маст., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім. Жыв. сл.), п’янчуга ’пясчанае поле, на якім нічога не расце’ (пін., Нар. лекс.). Да пясок (гл.). Аб суф. ‑уга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 128–129.
◎ Песчура́, пешчура, п ішчура, nitu чу рына, пя шчура ’пясчанае поле’ (полац., беш., талач., навагр., карэл., ЛА, 2; маст., Сцяшк. Сл.). Польск. piaszczura, pieszczura. Да пясок (гл.). Аб суф. ‑ур‑а гл. Слаўскі, SP, 2, 27.