◎ Мяккун ’малюск’ (Флора). Тэрмін, перакладзены з лац. molluscus ’мяккаваты’ < mollis ’мяккі’. Аналагічная калька — чэш. mekkyš ’тс’.
◎ Мякліна́ ’мышца’, ’сцягно’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да ⁺мяклы < мякчэць < мяккі (гл.). Параўн. рус. пск. мяклый ’размоклы’, ’вялы, друзлы’. Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107–108.
◎ Мя́клуша ’матыль’ (Інстр. II), мяклушак ’тс’ (рагач., КЭС), мяклыш ’тс’ (Касп.). Рус. пск., цвяр. мяклыш, смал. мяклуша, пск. мяклу́ш, смал. мяклышка ’тс’. Паўн.-усх.-бел.-рус. ізалекса. Да Змяклы, рус. пск. мяклый ’размоклы, намоклы’, ’вялы, друзлы’ < жяк/с/ (гл.). Аб суфіксе ‑уш‑а, ‑ыш(к)а гл. Слаўскі, SP, 1, 78 і 79.
◎ Мякне́ць ’мякчэць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. mięknieć ’тс’.
◎ Мякнуцца ’шмякнуцца, шлёпнуцца’ (мсцісл., З нар. сл.; Растарг.; Ян.), мякнуць ’кінуць з сілай аб што-небудзь, паваліць што-небудзь’ (Растарг.), ’моцна ўдарыць’ (Мікуц.). Да шмякнуць, шмякнуцца (гл.).
Мя́кнуць ’рабіцца мягкім, вялым, расслабленым’, ’размякаць’, ’мокнуць у вадзе, на дажджы’, ’прыходзіць у стан чуласці, дабраты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Бяльк.). Укр. мʼя́кнути, рус. мя́кнуть, польск. mięknąć, н.-луж. měknuś, в.-луж. mjaknyć, чэш. měknouti, славац. mäknúť, славен. mę́kniti, серб.-харв. ме̏кнути, макед. мекне, балг. мекна, ст.-слав. оу‑мѧкнѫти. Прасл. męknǫti ’тс’. Да мя́ккі (гл.).
◎ Мякоціна ’мышца’, ’лытка’ (даўг., Сл. ПЗБ). Відаць, да прасл. mękota < mękъkъ > MńKKi, мяккота (гл.). Параўн. таксама рус. пск., цвяр. мякотина ’мяса’, серб.-харв. мекотина ’мяса без касцей’.
◎ *Мякошы, мякошый ’мяккі’ (гарад., Нар. лекс.) паводле суфікса ‑ош‑ аб’ядноўваецца з рус. валаг., арханг. мякошень‑ кий ’вельмі мяккі’ у^ паўн.-бел.-паўн.-рус. ізалексу. Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑oh гл. Слаўскі, SP, 1, 78.
◎ Мяку́ха 1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.
◎ Мяку́ха 2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).
◎ *Мякчу́ліць, мекчу́літь ’рабіць мягчэйшым, размякаць’ (Растарг.)· Кантамінаванае ўтварэнне ад мякчыць (Смяккі) і мяжджуліць (гл.).