◎ Мядзі́ны ’частаванне ў дзень збору мёду’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко, Афікс. наз., 87.
Мядзя́нка 1 ’неядавітая змяя, Coronella austriaca’ (ТСБМ, БелСЭ, Касп.; в.-дзв., смарг., Сл. ПЗБ; свянцянск., КЭС). Да медзь (гл.). Названа паводле медна-чырвонага колеру спіны.
Мядзя́нка 2 ’зялёная фарба, прыгатаваная з воцатна-меднай солі’ (ТСБМ), ’медная пасудзіна’ (Нас.), ’алюміневая каструля’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да медзь (гл.).
◎ Мядзя́нкі, медзянкі ’чына (гарошак) вясенняя, Lathyrus Vernus (L.) Bernh.’ (мазыр., Бейл.). Да медзь (гл.). Відаць, названа паводле чырвонага колеру кветак.
◎ Мядлівы ’меданосны’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ы гл. Бел. гр.₂, 1, 302–303.
◎ Мя́дліца 1 ’мялка’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. międlica ’тс’. г
◎ Мядлі́ца 2 ’мятліца, метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (рагач., Мат. Гом.). Да мятліца (гл.). Мена т > д выклікана звонкасцю санорных.
◎ Мядні́к, меднік ’пчаляр’ (ТС; слаўг., Бел. лекс. — Яшк.; чачэр., Жыв. сл.), укр. паўн.-ровенск. медяр ’тс’. Да мёд (гл.).
Мядні́ца 1 ’салодкая раса на лісцях дрэў і на траве, якую бяруць пчолы’ (віл., З нар. сл. і Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з мядовая расіца.
Мядні́ца 2 ’медны або эмаліраваны таз ці міска’, мыдні́ца, мыдны́ця ’тс’ (ТСБМ, Нас., Сл. Брэс., Шат., Касп., Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; маладз., карэліц., Янк. Мат.), ст.-бел. медница ’тс’ (Скурат, БЛ, 8, 12) запазычана са ст.-польск. miednica ’тс’. Да медзь (гл.). Ст.-рус. мѣдница, мѣдяница ’медная пасудзіна’ (XI ст.) існавала самастойна.
Мядні́ць ’наносіць слой медзі на паверхню металічных вырабаў гальванічным спосабам’ (ТСБМ). Да медзь (гл.). Відаць, са словазлучэння рабіць медным.
◎ Мядня́к ’грыб, падобны да апенькі’ (калінк., Мат. Гом.). Відаць, да медзь, медны (гл.). Названы паводле колеру.
Мядовік ’пернік з мёдам’ (лоеў., Мат. Гом.). Рус. пск., смал. медовик ’пірог з мёдам’. Да мядовы < мёд (гл.).