Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мядзвя́на расі ’падзь’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Параўн. лудз., віл., глыб., воран., ашм. мядовая (медавия) раса ’тс’ (там жа). и‑аснова лексемы мёд абумовіла з’яўленне ‑в‑ перад суфіксам ‑ян‑ (насуперак правілу: аўсяны, бульбяны). Гэтак жа яшчэ ст.-рус. медвеный, медвяный ’які адносіцца да мёду’ (XII ст. > XVI ст.), медвеная роса ’падзь’ (алан., XVII ст.).

Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ. medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).

Мядзі́н, ст.-бел. медин ’гай’ з літ. medynas ’тс’ (Ябл., 124); параўн. суч. літ. medynas ’дрэвастой’.

Мядзі́ны ’частаванне ў дзень збору мёду’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко, Афікс. наз., 87.

Мядзя́нка1 ’неядавітая змяя, Coronella austriaca’ (ТСБМ, БелСЭ, Касп.; в.-дзв., смарг., Сл. ПЗБ; свянцянск., КЭС). Да медзь (гл.). Названа паводле медна-чырвонага колеру спіны.

Мядзя́нка2 ’зялёная фарба, прыгатаваная з воцатна-меднай солі’ (ТСБМ), ’медная пасудзіна’ (Нас.), ’алюміневая каструля’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да медзь (гл.).

Мядзя́нкі, медзянкі ’чына (гарошак) вясенняя, Lathyrus Vernus (L.) Bernh.’ (мазыр., Бейл.). Да медзь (гл.). Відаць, названа паводле чырвонага колеру кветак.

Мядлівы ’меданосны’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ы гл. Бел. гр.₂, 1, 302–303.

Мя́дліца1 ’мялка’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. międlica ’тс’. г

Мядлі́ца2 ’мятліца, метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (рагач., Мат. Гом.). Да мятліца (гл.). Мена т > д выклікана звонкасцю санорных.

Мядні́к, меднік ’пчаляр’ (ТС; слаўг., Бел. лекс.Яшк.; чачэр., Жыв. сл.), укр. паўн.-ровенск. медяр ’тс’. Да мёд (гл.).

Мядні́ца1 ’салодкая раса на лісцях дрэў і на траве, якую бяруць пчолы’ (віл., З нар. сл. і Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з мядовая расіца.

Мядні́ца2 ’медны або эмаліраваны таз ці міска’, мыдні́ца, мыдны́ця ’тс’ (ТСБМ, Нас., Сл. Брэс., Шат., Касп., Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; маладз., карэліц., Янк. Мат.), ст.-бел. медница ’тс’ (Скурат, БЛ, 8, 12) запазычана са ст.-польск. miednica ’тс’. Да медзь (гл.). Ст.-рус. мѣдница, мѣдяница ’медная пасудзіна’ (XI ст.) існавала самастойна.