Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лушчапі́ны ’лупіны’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’адходы ад палання круп’ (маст., Сл. ПЗБ) — у выніку кантамінацыі лу́шчаві́ны і лупі́ны (гл.).

Лушчонік ’лушчаны арэх’ (кліч., Жыв. сл.; лаг., Шатал.). Да лу́шчыць (гл.). Аб суфіксе ‑онік гл. Сцяцко (Афікс. наз., 61–62).

Лу́шчык1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).

Лушчыны́ ’лупіны’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Утворанае па аналогіі да лупі́ны ад лу́шчыць (гл.).

Лу́шчыць ’ачышчаць ад шалупін, якой-небудзь абалонкі’, ’узорваць цаліну, аблог’, ’разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці’, ’расколваць, біць’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.), лушчэць ’шастаць, шалясцець (аб саяне)’ (Ант.), лушчы́ць ’шамацець паперай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. лу́щити, рус. лу́щить, польск. łuszczyć, н.-луж. łušćiś, в.-луж. łušćić, чэш. luštiti, славац. lúštiť, славен. luščíti, серб.-харв. љу́штити, љушти̏т, luštiti, lušćiti, макед. луштам, лушʼтам, балг. лу́щя, лу́штя, лу́ште̂м, люштʼъ. Прасл. luščiti ’лушчыць’, ’знімаць верхняе покрыва’ ўтворана ад luska > луска (гл.), як ласкалашчыць (Слаўскі, 5, 367–370; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 257; БЕР, 3, 533–534 з л-рай).

Лушчэнік ’пястун’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відавочна, скарочаная форма з польск. łuszczybochenek ’дармаед, гультай’ (Слаўскі, 5, 367), пры ад’ідэацыі лашчыць.