Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лайтру́жнік ’п’яніца’ (нясв., Жд. 2). Да лайтруга (гл.).

Лайту́бішча ’здаравяк, здаровы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Відавочна, звязана з тулуб, тулава (гл.), якое пасля перастаноўкі складоў аформілася ў ідэафон (гукавобразатворчую лексему) з гукавымі комплексамі ли. Параўн. таксама лайка2, лайка, лайнік, лайтруга і інш.

Лайту́ззе, лайтузьзя ’анучы, рызманы, лахманы’ (полац., П. Садоўскі, вусн. паведамл.). У выніку кантамінацыі лайно2 і матуз ‑f‑ bje.