Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кне́ўка ’птушка кнігаўка’ (Сцяшк.). Гл. кнігаўка, кнігай

Кне́хціцца ’неспакойна ляжаць, варушыцца, варочацца, перакочвацца’ (КЭС, лаг.), ’капрызнічаць, плакаць’ (Нар. сл.). Няясна.

Кне́я ’лясны гушчар, нетры, пушча’ (Яшк.). Рус. кнея, польск. knieja ’тс’. Трэба адзначыць, што ў іншых славянскіх мовах захавалася толькі ў тапаніміцы (ст.-чэш. Kniejě, серб.-харв. Kneja, славен. Kneja). Традыцыйна лічыцца праславянскім словам: kъněja (Слаўскі, 2, 287) да kъnъ < *kъmn‑ ’пень’. Але, па-першае, словаўтварэнне kъněja (< kъn-ěja) вельмі ненадзейнае, па-другое, само слова kъnь трэба выводзіць з kъmn-; па-трэцяе, семантыка лексемы кнея далёкая ад той, якую бачаць у прасл. къnъ. Таму пытанне аб крыніцы рэальна існуючых беларускіх, рускіх і польскіх слоў патрабуе дадатковых фактаў і аргументаў.

Кні́бацца рухацца, варушыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. knibinti ’валтузіцца, кешкацца’. Параўн. кнібіць (гл.).

Кні́бель ’невялікая палачка, завостраная з аднаго канца, якая ўжывалася для вязання снапоў’ (Нар. лекс.). Параўн. кнебіль (гл.).

Кні́біць ’марочыць, дакучаць, назаляць’ (Нас.). Ці не звязана з укр. гнобити, гонобити ’прыгнятаць, піснуць’. Гл. ЕСУМ, 1, 539. Лаўчутэ (Балтизмы, 68) лічыць кнібіць балтызмам. Яна спасылаецца на Вяржбоўскага, які звязваў беларускае слова з літ. кпу́Ьсіоіі ’шчыпаць, церабіць’, а таксама літ. knibinti, knibinėti ’валтузіцца, кешкацца’, лат. kniebt, knipet ’шчыпаць’.

Кні́га1 ’друкаванае або рукапіснае выданне ў форме збрашураваных і пераплётных разам аркушаў з тэкстам’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.). Укр. книга, рус. книга, ст.-рус. кънига ’тс’, ст.-слав. кънига, балг. книга, серб.-харв. књи̏га, славен. knjíga ’тс’, польск. księga, чэш. kniha, славац. kniha, в.-луж. kniha ’тс’. Запазычанне з усходніх моў не выклікае сумненняў. У якасці крыніцы — акад. kunukku ’пячатка’, праз арм. knik ’тс’. Гэты шлях запазычання культурных слоў адзначаецца і для іншай праславянскай лексікі (dorga ’тарговы шлях’, mědь ’назва металу’). Іншая версія: цюркская крыніца (ст.-цюрк. küinig < кіт. küen ’світак’). (Агляд версій аб запазычаннях гл. Фасмер, 2, 263; Слаўскі, 3, 272–273). Разам з тым ужо даўно высоўваліся гіпотэзы аб узнікненні слова кніга на славянскай моўнай глебе з тымі або іншымі асаблівасцямі, яны зводзіліся да прасл. kъniga < kъnъ ’пень’. Параўн. з пункту погляду семантыкі лац. codex ’пень’ > codex ’рукапіс, кніга’. Іншая інавацыя ад таго ж кораня — прасл. kъněja (гл. кнея) (агляд гэтых версій там жа, параўн. у апошнія гады Атрэмбскі WS, 12, 75–76; Шустэр–Шэўц, ZfSI, 16, 50–51). Асноўная цяжкасць тлумачэння kъniga < kъn‑iga — адсутнасць надзейных прыкладаў словаўтварэння з ‑iga. Прасл. veriga, якое прыводзяць Атрэмбскі і Шустэр–Шэўц, утворана ад дзеяслова verti і да таго ж узыходзіць да *veryga (SP, 1, 66). Іншыя прыклады або зусім не маюць этымалогіі, або таксама ўзыходзяць да ўтварэнняў з ‑yga.

Кні́га2 ’кнігаўка’ (Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Нар. словатв., Серб., Маш., Янк. III, Дразд.). Параўн. кнігаўка (гл.). Укр. книга, рус. книга, чэш. kniha ’тс’. Распаўсюджанне гэтай лексемы незразумелае. Рускія формы книга і книгалка толькі на захадзе і поўдні. Таму асноўнай тэрыторыяй распаўсюджання трэба лічыць беларуска-ўкраінскі арэал. Адсутнасць у польскай мове пры наяўнасці ў чэшскай трэба ўдакладніць. Лічыцца гукапераймальным ад кні‑кні (Махэк₂, 263; ЕСУМ, 2, 473). Магчыма, аднак, сувязь з каня, канька (гл.) як назвамі чайкі. Ці не кніга < канька (> *кника > книга) або < канюка (*кнюка > *кніка).

Кніга́р ’прадавец кніг’ (Др.-Падб.). Гл. кніга1.

Кніга́рня ’кніжная лаўка’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц.). Гл. кніга1.

Кні́гаўка ’кнігаўка, птушка сямейства сяўцоў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат.). Гл. кніга2.