Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ке́пкаць ’нешта неахайна змешваць’ (КЭС, лаг., Др.-Падб.). Рабіць штосьці, як кеп (гл.).

Ке́пнуць ’памерці, зайсціся’ (Жд. 2). Гл. капец ’канец, смерць’.

Кепо́ваць ’кеміць’ (ТС). Гл. кепелі.

Ке́пска ’дрэнна’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., КЭС, лаг., Сцяшк., Бяльк., Мядзв., Сержп. Пр.). Гл. кепскі.

Ке́пскі ’дрэнны, благі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Яруш., Сержп. Ск., Бяльк.). Гл. кеп.

Ке́пства ’здзек’ (Шат., Мат. Гом., Янк. БП). У апошнім выраз зрабіць кепства. Да кеп (гл.).

Ке́пці ’зубцы ў шасцярні’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кіпець.

Ке́пша ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. Параўн. літ. kepšys ’няўмека’ (там жа, 457).

Ке́пяць ’кіпцюр’ (З нар. сл.). Гл. кіпець.