Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ке́ды ’спартыўны абутак’ (ТСБМ). Праз рус. кеды ад праблематычнага англ. уласнага імя Kads (Голуб-Ліер, 239).

Ке́дысь ’калісь’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс.). З польск. kiedyś ’тс’.

Ке́зам ’скоса’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. кезнуцца (гл.).

Ке́знуцца ’капрызіце, непакоіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Лексічнае пранікненне з балт. Параўн. літ. kelzołis, keiziotis ’валтузіцца, кідацца’ (там жа, 456). Балтыйскае паходжанне пацвярджаецца таксама геаграфіяй беларускага слова. Параўн. яшчэ кезам (гл.) у фразе «кезам прайшла калʼа нас, нʼичога пʼе сказала» (Сцяшк. Сл., 208).

Ке́каць ’гагатаць’ (Мат. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. гегаць (гл.).

Ке́кіліха ’тоўстая жанчына’ (Мат. Маг.). Няясна. Магчыма, да літ. kekė ’кісць, гронка, куча’ з дапамогай экспрэсіўна^ суфікса (л)іха.

Ке́кнуць ’памерці’ (ТС). Гл. гегнуць.

Кекс ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. мову з англ. cakes (форма мн. л.) ’тарты, пірожныя’ (Шанскі, 2, 8, 118).

Кел, кёл ’ікол’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб., Гарэц.), ’хітрасць, упартасць’ (Нас.). Ст.-бел. келъ са ст.-польск. kieł (Булыка, Запазыч., 142). Гл. ікол.

Келб ’пячкур’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Яруш., Нар. лекс., Сцяц.). Польск. kielb ’Gobio fluviatilis’, рус. колб (паўдн. і зах.) колб ’тс’. Паводле Трубачова (ЭИРЯ, 2, 38), польск. і рус. формы ўзводзяцца заканамерна да прасл.⇉Якое запазычана з гоц. *kalbo ’бычок (назва рыбы) < kalbo ’бычок (назва жывёлы)’. Гэта версія не ўлічвае, аднак, больш складаныя адносіны паміж славянскімі словамі, якія можна ўзвесці да *kъlbъ ’назва рыбы’. Па-першае, яны маюць больш шырокі арэал распаўсюджання (польская, беларуская, руская і ўкраінская тэрыторыі) (гл. Герд, Лекс. балтызмы, 10–11). Па-другое, версія Герда аб балтыйскім паходжанні гэтых слоў у сваю чаргу датычыцца толькі некаторых вытворных форм. Па-трэцяе, гоц. *kalbo дало б прасл. *^lЬъ (польск. *kłob, усх.-слав. *колоб). Па-чацвёртае, няма, як здаецца, ніводнай германскай назвы рыбы, роднаснай гоц. kalbo. Мы б аддалі перавагу іншай гіпотэзе (таксама ад гоцкай крыніцы kъlbъ) (гл. Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 94–95). Але перш за ўсё трэба ўдакладніць некаторыя даныя. Літ. kėlbas запазычана з польск. kielb (Фрэнкель, 236). На літоўскай моўнай глебе ўзніклі вытворныя kelbukas (kilbukas), якія сталі крыніцай бел. кялбук, кяльбук. Бел. келб — запазычанне з польск. kielb. Формы кялбочак і келбунок вытворныя ў беларускіх гавор-ках. Прасл. kъlbъ, якое можна рэканструяваць на падставе польск. kielb, рус. колб і ўкр. колб, ковб — запазычанне з гоц. *kulbo. Параўн. ням. Kolbe — назва некаторых булавападобных рыб (Грым., 1607). Дарэчы, ням. Kaulkopf ’Cottus gobio’, якое таксама адносіцца да сямейства бычкоў (Gobiidae), названа так па прызнаку булавападобнасці (Keulenförmigkeit).