Перакры́ш ’хвароба — ламота ў касцях і асабліва ў крыжы’ (Нас.), параўн. перакрышы́ла ’зламала нябачная сіла’ (Нас.). Да пера- і крышы́ць (гл.).
Перакрэ́сніца ’скрыжаванне дарог’ (брагін., Нар. словатв.). Утворана пры дапамозе суф. ‑н‑іц‑а ад перакрэст, параўн. перакрэст ’скрыжаванне’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). Да пера- (гл.) і ‑крэст, літар. хрэст < прасл. *krьstъ ’крыж’ < ’распяцце’ < ’Хрыстос’, якое са ст.-в.-ням. krist, christ. Сюды ж перакрэ́стак, перэкрэ́сток, перакростак, перакрэ́сце, перакростак/перахростак ’скрыжаванне дарог’ (Шатал., ТС, Ян., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), гродз. перакросткі ’прыстасаванне для сотаў у верхняй частцы вулея’ (Сцяшк. Сл.).
Пераксьці́цца (піряксьці́цца) ’перахрысціцца’, піряксьці́ць ’перахрысціць’ (Нас., Мядзв., Бяльк.), пярэкста ’яўрэй, які прыняў хрышчэнне’ (Нас.). Да пера- і коціць (гл.), параўн. польск. przechrzcie, старое przekrzcić, przechrzta ’тс’.
Пераку́лам (піряку́лым) ’пярэкулам, дагары нагамі’ (Бяльк.). Ад назоўніка ⁺перакул, які ад перакуліцца. Да пера- і куляць 1 (гл.).
Перакулды́кнуцца ’перакуліцца’ (Бяльк.), смал. перекулды́кну́ться ’з цяжкасцю павярнуцца’. Рус. (Літва, Эстонія) перекулдыхну́ться ’перакуліцца’. Да пера- (гл.) і ⁺‑кулды́кацца, якое можна супаставіць з літ. kuldùkas ’драўляны абутак’, невыгоднасць карыстання якім прыводзіла да спатыкання і падання, асабліва ў снежную пару.
Перакульба́чыцца (пырыкульба́чытыся) ’перакуліцца’ (кобр., Жыв. сл.). Да пера- і кульба́ка 1 (гл.). Першапачаткова абазначала ’выпасці з сядла’.
Пераку́льваць ’каціць, куляць’ (брагін., ЛА, 2), пірікулі́цца ’перакуліцца’ (Бяльк.). Да пера- і куля́ць 1 ’пераварочваць’ (гл.).
Пераку́с ’трава, якая мае газоўкі ў выглядзе шчаціны’ (Нас.). Відаць, гэта ’зязюлін лён, Polytrichum’ (адносіцца да мохападобных). Параўн. польск. mech włoskowy, biały mech, szczotka, рус. кастр. перекусник ’перекус, кукушкин лён’. Да перакуса́ць < пера- і куса́ць (гл.). Магчыма, сюды ж пераку́с//крыва́ўніца ’зязюлін лён’ (Гарэц.). Можа, крываўнік (?), як і ў польск. мове: krwawnik, krwawnica — ’Achillea L.’.
Пераку́чча (пырыку́ччэ) ’праход між загародкамі ў хляве’ (кам., Нар. сл.). Да пера- (ці перад‑) і куча 2 (гл.), якое з прасл. kǫtja ’хата’ (параўн. серб.-харв. kyћa ’дом’, славен. koča ’хаціна’, макед. ку́ка ’дом’, балг. къща і інш. (Лекс. Палесся, 161, 171), параўн. ку́чка ’загарадка (для курэй, качак і інш.)’.