Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перастрэнуць (пырыстрі́нуты) ’дагнаць і перагарадзіць дарогу’ (кам., Жыв. НС). Да пера- і стрэць (гл).

Перасту́п1 ’парог у хаце’ (віц., Нік. Очерки; Касп.). Ад пераступі́ць, да пера- і ступа́ць (гл.). Лексема супрацьпастаўлена слову парог (< *porgъ), гл.; апошняе ўжывалася для наймення падрубаў: у дзвярной сцяне падруба рабілася з тоўстага (да 50 см таўшчынёй) камля дрэва (параўн. лац. līmen ’парог’ — літ. liemuõ ’ствол дрэва’), каб засцерагчы хату ад пранікнення ў яе свойскіх птушак, земнаводных і інш. гнюсу, снегу, вільгаці, а з хаты — малых дзяцей (Махэк₂, 478). У гэтым выпадку пераступ — мяжа, што аддзяляе сваё ад чужога, добрае ад злога, параўн. польск. przestąpić próg ’выйсці на двор’ > ’выехаць з айчыны’, рус. преступник ’злачынца’. Сюды ж пераступіць ’схадзіць’ (добр., Мат. Гом.).

Перасту́п2, перасту́пнік ’пярэступ, Bryonia alba L.’ (віц., гродз., Кіс.), перастук ’расліна, падобная да хмелю, абвівае платы; у яе корань, як у бульбіны ці бручкі; яго даюць карове ’як спорацца” (каб давала больш малака)’ (ТС), укр. переступень, рус. переступень, uoRbZK. przestąp, чэш. мар. pristup ’тс’. Расліна з’яўляецца чарадзейнай, небяспечнай для розуму і душы. У яе корані знаходзіцца нячыстая сіла — так меркавалі, зыходзячы з формы яе кораня. На сёмы год з кораня выходзіць, выступае д’яблянё, пераходзіць на каго-небудзь (Махэк, Jména, 227). Да пера- і ступаць (гл.), параўн. перастойны (гл.).

Пераступі́цца ’пераабуцца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да ступі́ць, ступа́ць (гл.), параўн. уступі́цца ’ўсунуць ногі ў часовы абутак; абуцца’ (гл.).

Перасту́пны (год) ’высакосны’ (Станк., Варл.), параўн. у Бярынды: преступный (рок) ’тс’. Такое ж азначэнне паняцця ’высакосны’ вядома ў польск. przestępny (rok), чэш. přestupný (rok), серб.-харв. пре́ступна (година), пре́ступ; укр. пересту́пный ’тс’ лічыцца адаптаваным словам з польск. przestępny ’тс’ (Німчук, Давньорус., 79), у аснове — ідэя пераходу дня пэўнага святога з аднаго дня тыдня на іншы ў высакосны год, параўн. англ. leap‑year ’тс’ (пры leap ’скакаць’). Тая ж ідэя і ў пераступны (год), бо як сведчыць Варлыга, “святкі піраступаюць чаргу праз адзін дзень, прыкл.: з нядзелі на аўторак” (Варл., 97). Да ступаць (гл.).

Перасу́дак (пірясу́дык) ’паўторны суд’ (Юрч. СНС). Ст.-бел. пересудь ’судовая пошліна; плата суддзі і падсудку за разгляд справы’, у значэнні ’паўторны судовы разбор’ вядома з 1229 г. Да пера- і суд (гл.). Параўн. польск. przesądzić ’асудзіць паўторна’.

Перасце́нак ’перагародка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, з рус. (старааб рад екае?) простенок ’тс’, бо бел. прасценак — ’частка сцяны паміж вокнамі’.

Перасцёбаць ’перашыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). З рус. перестега́ть ’тс’, відаць, на аснове атаясамлення семантыкі рус. стегать і сцёбаць ’лупцаваць, біць’.

Перасцёл(ы) (пэрэсііёлы) ’праслойкі мяса ў сале’ (лун., Шатал.), сюды ж перэсцёл ’тс’ (ТС), пэрэстіластэ. пэрэсцілістэ, пырысціловатэ (сало) (зах.-палес., ЛА, 4), пэрэс ціл куса ню (івац., ЖНС). Да пера- і ‑сцінаць (гл.).

Перасці́гнуць, пярасьціга́ць ’пераняць, перапыніць’ (лід., Сцяшк. Сл.; стаўб., Нар. сл.). З польск. prześcigać, prześcignąć пераймаць, выпярэджваць’.

Перасцярога ’тое, што засцерагае ад небяспекі’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), перэсцеро́га ’тс’, пірасцярога ’тс’ (ТС), ’папярэджанне’ (Варл.), перасцерагчы́ ’папярэдзіць’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ст.-бел. перестерегати ’захоўваць, пільнаваць; выконваць, падтрымліваць’; укр. зах.-валын. пиристирига́те ’прытрымлівацца пэўных нормаў’, ст.-рус. перестерегати ’пільна ахоўваць’. Узнікла ў выніку кантамінацыі польск. przestroga і ўсх.-слав. перестерегать. Гл. таксама перастрога.