Пераскочка (піраско́чка) ’расліна, падобная да маленькай сасновай раскрытай шышкі, расце на пяску (Бяльк.). Да пера- і скочка (гл.), відаць, ’скочкі, гарлянка’. Матывацыя: пры размнажэнні маладыя шышачкі нібы адскокваюць ад мацярынскай расліны, вырастаючы вакол яе на адлегласці.
Перасме́шка ’невялічкая лясная птушка атрада вераб’іных, здольная імітаваць, перадражніваць галасы розных жывёл’ (ТСБМ), ’птушка перасмешнік’ (лельч., Мат. Гом.), перасме́шка зялёная ’птушка Hippolais icterina з сям. валасянак’, песня якой у асноўным — перайманне галасоў іншых птушак, параўн. рус. маск., гул. пересме́шка валасянка, Sylvia hortensis L.’ Відаць, з перасме́шнік (гл. наступнае слова); суф. ‑ка, як у птушка.
Перасме́шнік, ігн. яшчэ і перасмі́шнік ’насмешнік’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. пересмі́шник, рус. пересме́шник ’той, хто смяецца з іншых, перакрыўляючы іх мовай, тварам, ці пераймаючы, наследуючы іх’. Усходнеславянскае. У гэтых жа мовах у выніку пераносу значэння паводле падабенства ўзнікла лексема перасмешнік са значэннем ’птушка Furdus merula’. Параўн. балг. присмеху̀лник ’тс’ і польск. kos kpiarz ’тс’ < kpić ’здзекавацца, насміхацца’. Відаць, лексема пересмешник узнікла першапачаткова на рус. моўнай тэрыторыі (наяўнасць назоўніка смешнік ’жартаўнік, балака, весялун’, дзеяслова пересме́шничать ’перадражніваць’, прыметніка пересме́шливый).
◎ Перасмо́л ’асмол’ (лельч., Жыв. сл.), пэрэсміл ’смольны кавалак хваёвага карча са скручанымі валокнамі’ (кобр., драг., ЛА; 5, ЛА, 1). Аддзеяслоўны рэгіяналізм. Да перасмешак < пера- і смаліць (гл.). Параўн. яшчэ асмол (гл.).
◎ Перасмуры́жыць (пірясмурыэюыць) ’перацерці, перарэзаць (напр., бутэльку) пры дапамозе вяровачкі’ (Бяльк.). Да пера- і смурыжыць (гл.).
◎ Перасмы́кач, пэрэсмыч ’палкі, на якіх падвешваюцца ніты’ (Уладз.). З перасмыкацца, якое з пера- і смыкаць (гл.). Параўн. польск. przesmyk ’зеў (у кроснах)’, чэш. přesmykat ’пагнуўшы, перамясціць у іншае месца’.
◎ Перасноў (перэсноў) ’лішнія ніткі ў аснове (што не ўваходзяць у бёрда’ (ТС). Да пера- і снаваць (гл.),
◎ Перасо́лка ’планка, якой змацоўваюцца ножкі стала’ (Касп.; в.-дзв., рас, Шатал.), пырысоля, пырысюл ’жэрдка пад столлю каля печы для прасушкі адзення’ (драг., Нар. сл.). З перасоў (гл. далей): капцовае ‑ў успрымалася як паходнае з *-/ъ (напр., *bу!ь > оуў ’быў’).
◎ Перасоў, перэсоў ’жэрдка, падвешаная на бэльцы і працяглага« ад печы да пярэдняй сцяны, выкарыстоўваемая ў якасці вешалкі’ (слонім., Шн. 3; жытк., Мат. Гом.; ТС; Нар. сл.). Укр. вах.-валын. nupucóea ’бэлька ў гаспадарчым будынку’, рус. Пересов ’жэрдка з фіранкай, што аддзяляе пярэднюю частку хаты ад прасторы каля печы’, ст.-рус. пересовь ’брус, нясучая бэлька. маціца’ (XVI ст.). Усходнеславянскае. Першапачаткова, відаць, з *pro‑sov‑b© жэрдка усоўвалася ў адтуліны ў бабках, на якіх яна вісела, параўн. польск. przesuwać (się) ’перамяшчаць, перасоўвацца, усоўвацца, пралазіць’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю Бел.-рус. ізал., 63). Аб уключэнні прыстаўкі *pro‑ ў *per‑ (> пера-) гл. ESSJ, 1, 164. Гл. таксама соваць.
◎ Перасошча ’бэлька паміж слупамі ў восені’ (Касп.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ь]е з пера- і сошка < саха ’слуп, раздвоены ўверсе, на якім ляжыць кладзі.