◎ Пераса́дны ’абжорлівы’ (хойн., Мат. Гом.). Да польск. przesadny, przesada ’перабольшанне; празмернасць’.
◎ Перасаке́рыць ’перахітрыць’ (Ян.), перэсокерыць ’перагаварыць’: её не перэсокерыш! (ТС). Да пера- (гл.) і сакерыць, якое, магчыма, узыходзіць да літ. sakyti ’гаварыць, казаць’; суф. ‑erėti дзеясловам дадае значэнне імгненнасці.
◎ Перасаранчы́ць ’прамарнатравіць’ (Нас.). Да пера- (гл.) і саранчыць ’раскідаць, растрачваць, знішчаць, нібы саранча’ < саранча, якое з цюрк. sarynča ’саранча’, што ^зыходзіць да sary(y) ’жоўты’, saryea ’жаўтаваты’ (Фасмер, 3, 560).
◎ Перасве́р, перасвір, перасверт ’вага-рычаг у студні з жураўлём’ (круп., барыс., ДАБМ, камент., 809; круп., Сл. ПЗБ), пірасʼвер ’тс’, пераабірай (круп., Шатал.), сюды ж перасве‑ равацца ’перавесіцца’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ). Да пера- і асвер (гл.), якое прыйшло з лат. мовы, параўн. лат. svirat sviru ’вага- журавель (у калодзежы)’, svert ’нахіляць, вешаць, паднімаць з дапамогай рычага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 52 і інш. літ-pa), літ. persisverti ’перавесіцца’ (Сл. ПЗБ, 3, 500).
Перасек ’засек’ (брасл., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі бел. пера‑руб і польск. sąsiek, мазав. zasiek, параўн. польск. przesiec = zagrodzić ’перагарадзіць’.
◎ Перасе́каць ’баранаваць другі раз’ (палес., Выг. дыс.), укр. палес. пересекать, пересікати ’рыхліць глебу, у якую пасаджала бульба’. Паводле Выгоннай (Бел.-укр. ізал., 19), семантычная інавацыя пад уплывам ст.-літ. i̯sėkti ’рабіць рыхлым’, што малаверагодна, параўн. пэрэбиваты ’баранаваць перад пасевам’ (Лексика Пол., 114), піріскародэюываньне ’тс’ (Юрч. СНЛ).
◎ Перасе́кі: у пэрэсікэ, у пырысыку ’від саржавага перапляцення (па чатыры пары)’ (драг., Уладз.). Да пера- і сек- < сячы (гл.). Параўн. перасек ’перасячэнне’ і перасеча (< прасл. *(per)‑sekja) ’тс’ (Дуж–Душ., ТСБМ).
◎ Перасе́чка ’разрыў ніткі пры тканні’ (лід., даўг., Сл. ПЗБ). Да перасекчы ’рассячы на часткі’. Параўн. польск. зах. і паўн. przesieczka, przesieka ’блюзна пры тканні ад абрыву ніткі’.
◎ Пераске́п ’расколіна, трэшчына’ (Нас.). Да пера- і скеп‑ < скапаць ’расколваць’ (гл), а таксама екатаць, шчэпка.
◎ Пераскі́каць ’пераскокваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), пераскікну́ць ’пераскочыць’ (смарг., тамсама). Да пера- (гл.) і скік ’скок’ (смарг.), скакаць, скакануць ’скакаць, скокнуць’ (гл.).