◎ Перасе́чка ’разрыў ніткі пры тканні’ (лід., даўг., Сл. ПЗБ). Да перасекчы ’рассячы на часткі’. Параўн. польск. зах. і паўн. przesieczka, przesieka ’блюзна пры тканні ад абрыву ніткі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)