◎ Перасаке́рыць ’перахітрыць’ (Ян.), перэсокерыць ’перагаварыць’: её не перэсокерыш! (ТС). Да пера- (гл.) і сакерыць, якое, магчыма, узыходзіць да літ. sakyti ’гаварыць, казаць’; суф. ‑erėti дзеясловам дадае значэнне імгненнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)