Перасту́пны (год) ’высакосны’ (Станк., Варл.), параўн. у Бярынды: преступный (рок) ’тс’. Такое ж азначэнне паняцця ’высакосны’ вядома ў польск. przestępny (rok), чэш. přestupný (rok), серб.-харв. пре́ступна (година), пре́ступ; укр. пересту́пный ’тс’ лічыцца адаптаваным словам з польск. przestępny ’тс’ (Німчук, Давньорус., 79), у аснове — ідэя пераходу дня пэўнага святога з аднаго дня тыдня на іншы ў высакосны год, параўн. англ. leap‑year ’тс’ (пры leap ’скакаць’). Тая ж ідэя і ў пераступны (год), бо як сведчыць Варлыга, “святкі піраступаюць чаргу праз адзін дзень, прыкл.: з нядзелі на аўторак” (Варл., 97). Да ступаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)