Ператыка́ць (перэтыка́ць) ткаць ніткамі рознага колеру. перэтыка́нье ’вытканыя па краях каляровыя дарожкі (на канцах ручніка, па краю сарочкі і г. д.)’ (ТС), перэтыка́ный ’з вытканым узорам (напр., ніз хвартуха, з чырвоных нітак)’, натка́ны, натыка́ны, заты́каны ’з вытканым узорам’, натыка́ты ’ткаць каляровым узорам’ (Уладз.), ператыка́нка ’спадніца з ператыканага палатна, ператыканая коўдра’, ператыка́ны ’саматканы (пра паўсуконны матэрыял)’ (стаўб., Нар. сл.), пірітыка́нкі ’пасцілка з узорамі’ (мсцісл., Жыв. сл.), пірітыка́нычка ’саматканая посцілка’ (Юрч. СНЛ). Рус. перетыка́ть ’ткаць, пераплятаць ніткі асновы ўтком; ткаць на палатне палоскі, узор утком іншага колеру ці іншай фактуры’, перетыка́нный ’з тканым узорам (палатно, ручнік)’; польск. przetkać, в.-луж. přetkać, přetkawać, н.-луж. pśetkaś; славац. pretkávať ’ткаць ніткамі іншага колеру’, pretkať ’праткаць, ператкаць’, славен. pretkáti ’ператкаць, выткаць, выткаць нанава’, серб.-харв. pretkȁti ’зноў выткаць; абшыць аблямоўкай’. Да пера- (гл.) і ‑тыка́ць, якое з’яўляецца прасл. ітэратывам (*tykati) да першаснага прасл. *tъktʼi ’ткаць’, звязанага генетычна з *tъknǫti; *tъktʼi узыходзіць да і.-е. *tek‑ ’плесці, віць’ > ’ткаць’. А семантыка прасл. інавацыі *tъkati адлюстроўвае нейкія больш актуальныя прыкметы, напрыклад, значна большую імклівасць увядзення і прасоўвання ў зеве ўточнай ніткі дзякуючы выкарыстанню чаўнака’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 117–118). Да ткаць (гл.).
◎ Ператы́нак ’пляцень’ (гом., Рам.)· Да тын (гл.), харв. prėlin, prėtinac ’перагародка’ пры pretiniti ’перагарадзіць, адгарадзіць; аббіць дошкамі’ і славен. tin ’перагародка (з дошак)’, якія Борысь (Czak. stud., 86) узводзіць да ’агароджа, плот, перагародка, сцяна’ < */ > 7/ ’тлусцець, буйна расці’ (Мартымаў, Язык, 3) — 34). Па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах не можа быць узведзена да *tęti (гл. цяць), *per‑tęti ’перарэзаць’, параўн. польск. przecinek ’коска’ і пад., параўн. укр. перетинок папярочны пляцень1.
◎ Пераўга́ць ’сказіць; яўна схлусіць’ (Нас.). З перавесіць, да пера- і (і)лгаць (гл.) з неабмежаваным пераходам я > ў, відаць, у выніку страты пратэзы.
◎ Пераха́джвацца (піріхаджывыцца) ’не несціся пэўны час (пра курыцу)’ (Юрч.). Да персі- і хадзіць (гл.), г. зн. не сядаць у гняздо, каб несціся.
◎ Пераха́жка ’праходжанне, прагулка’ (Нас.). Да пераходзіць > перахажываць ’пераходзіць з аднаго месца (кватэры) на іншае; часта праходзіць’, перахсіжываццсі ’мяняцца да лепшага; прагульвацца’, магчыма, пад уплывам польск. przechadzka ’прагулка, прагулянка, шпацыр’. Гл. пера- і хадзіць.
◎ Перахалопіць ’перасаліць’ (Мік.), міёр. пірьхалопіць перастарацца, перабольшаць’ (Нар. сл.), мсцісл. піріхалопяівыць, піріхалдпывыць ’перабіраць меру’ (Юрч. СНЛ). Наўрад ці ўзыходзіць да грэч. άλς ’соль’. Хутчэй, звязана з салапяка ’разявака © якое, магчыма, з’яўляецца роднасным франц. salopę ’неахайны’, saloper ’партачыць, халтурыць’.
◎ Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).
◎ Перахва́тамі (піріхватымі) ’рыўкамі’ (Юрч. СНЛ). Прыслоўе ў форме назоўніка перахват у Тв. скл. мн. л. Магчыма, пад уплывам рус. перехват, перехватить ’перакусіць, перахапіць час ад часу’. Да персі- і хватаць (гл.).
◎ Перахі́біць ’памыліцца, даць маху, схібіць’ (Шат.). Да пера- (гл.) і хібіць ’дапускаць пралікі, недакладнасці, рабіць памылкі’, семантычна найбольш набліжанага да зах.-слав. арэалу, параўн. польск. chybić ’памыляцца’, чэш. chybili ’рабіць памылку’, славац. chybil’ ’тс’, памыляцца’ (Мартынаў, Слав. акком., 143–144).
◎ Перахле́ўе (пэрэхлеўе) ’прыгуменне’ (стол., ЛА, 4). З перад‑ хлеўе < перад і хлеў (гл.).⇉·⇉·