Пераця́жка (пэрэтя́жка) ’перад у боце’ (лун., Шатал.), переця́жкі ’бярвенні, пры дапамозе якіх умацоўваецца плыт’ (бяроз., З нар. сл.), ’гульня ў перацягванні’ (Нік. Очерки; Гарэц.). Да пера‑цягнуць (гл.). У першай лексемы, відаць, недакладнае тлумачэнне, параўн. рус. перетяжка сапог ’мена падэшваў альбо падшыванне новых падэшваў’ (Даль).
◎ Перацяжэліцца ’перапрацавацца’ (Ян.). Да пера- (гл.) і ’цяжэліццсц якое да цяжэль ’цяжар, цяжкасць’ (гл.).
◎ Пераця́міць ’перавучыцца’ (Шпіл.). Да пера- і цяміць ’кеміць’ (гл.), хаця семантыка аформілася пры ад’ідэацыі лексемы цёмны ’невучоны, няграматны’, г. зн. ’перамяніцца з няграматнага ў навучанага, кемлівага’.
◎ Перацяплі́цца (перэі(епліцца) ’перагарэць, стаць попелам’ (Растарг.). Да пера- і цяпліцца ’паліцца (у печы), ацяпляцца’ < цяпло (гл.), цяпельца ’агонь’.
◎ Перацярпе́цца ’доўга быць галодным’ (Варл.). Да пера- і цярпець (гл.).
◎ Перачаўра́ць ’выздаравець, пераадолець хваробу’ (Сцяшк. Сл.), ваўк. перачаўраць ’перахварэць’. Да пера- і чаўрэць ’чахнуць, чэзнуць, марнець, занепадаць’ (гл.).
◎ Перач́ос (pieraczos) ’падкураны сверб на далонях або ступнях’ (Арх. Федар.). Д&пера‑ ’па ўсёй плошчы’ і часаць (гл.).
◎ Перачума́чыванне (пірічумачывыньня) ’атрымліванне’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр. n epe vi ім акуе amu ’займацца чумакаваннем’; магчыма, да чумак (гл.), параўн. выцыганіць ’вымантачыць’ (да цыган, гл.). Семантычна можа быць звязапа з ачумець ’ачмурэць’ (гл.).
◎ Перачун ’сабака, які пры паляванні зграяй выбягае наперад, каб перахапіць звера’ (Інстр. 2). З рус. перечуй, перёка ’тс’. Да пёрак (гл.). Сюды ж перачапае ’недахоп сабакі, які выбягае наперад, каб перахапіць звера’.
◎ Перачу́хліць ’зрабіць неахайна, абы-як’ (Жыв. сл.). Да пераціх) і чухліць, якое ўзыходзіць да выклічнікаў пух! ці ’чухель! чухіль/, што выражаюць хуткія рухі.