Пераця́жка (пэрэтя́жка) ’перад у боце’ (лун., Шатал.), переця́жкі ’бярвенні, пры дапамозе якіх умацоўваецца плыт’ (бяроз., З нар. сл.), ’гульня ў перацягванні’ (Нік. Очерки; Гарэц.). Да пера‑цягнуць (гл.). У першай лексемы, відаць, недакладнае тлумачэнне, параўн. рус. перетяжка сапог ’мена падэшваў альбо падшыванне новых падэшваў’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)