Перачу́ць, перэчуць ’дачуцца’ (ТС). Укр. перечу́ти ’тс’, перечу́тися ’дайсці весткам, быць пачутым’, польск. przeczuć ’прадчуваць, прадказваць’, рус. перечу́ть, перечу́ять, перечува́ть ’перанюхаць’, ’пачуць (усё); даведацца праз каго-небудзь’. Відаць, з *pro‑čuti. Параўн. аналагічна рус. про‑слышать. У такім выпадку — да пра- і чуць (гл.).
◎ Перачы́нак, пэрэчьпюк, пярчынак, парэчынок, пырычьшок, сюды ж пэрэчыныты ’напластаваць граблямі сена’ (палес., Шатал.; ЛА, 2). Да пера- і чыніць (гл.). Параўн. гродз., зах.-палес. шчыпок (* < прасл. было б *хь‑сіп‑ькь), шчэнок, шчыпка, шчэпа. нічый, шчыпок, шчыняк (ЛА, 2), а да семантыкі — польск. przyczynić ’перарабіць, змяніць форму’, рус. перечни ’пераробка зробленага’ (Даль).
◎ Перачэ́ркнуць ’пераскочыць’ (Сцяшк. Сл.). Мабыць. больш імаверна можна дапусціць генетычную сувязь з гукапераймальным імітатывам чэрні — пра хуткі рух, параўн. гродз. чэрхагіь ’чыркаць, запальваць запалкі’.
◎ Перашала́цца (пірішалсіцца) ’прабадзяцца’ (Юрч. СНС). Да пера- і шалацца ’бадзяцца’ (гл.).
◎ Пераша́нарыць (пырышяпорыты) ’перарыць’, ’расходаваць, растраціць’ (Клім.). Звязана з шапортаць (пры ад’ідэйцы і тарыць ’шукаць, перабіраючы прадметы’), якое узыходзіць да гукапераймання шоргату, шастання шапор‑шапор! (Насовіч, 706).
◎ Перашарсці́ць ’знішчыць, прамарнатравіць’ (Нас., Юрч.), перашараваць ’знішчаць, растрачваць, перавесці’ (Юрч. СНЛ). Да пера (гл.) і тшарсціць, семантыка якога відочная з тлумачэння ў Насовіча — ’перанасіць па адной шарсцінцы’.
◎ Перашарсьці́цца ’перайначыцца, стаць іншым’ (віл., Нар. сл.). Да пера- і тарасіцца ’мяняць шэрсць, поўсць’ < шэрсць (гл.).
◎ Перашатры́ць ’парэзаць на труху, патачыць (сена)’ (ТС). Уваходзіць у групу экспрэсных дзеясловаў з коранем ‑тат‑, ускладненым суфіксамі: ‑шат‑ар‑ыць, шат‑р‑аваць, шат‑к‑аваць (гл.); параўн. укр. шат‑ир‑шгш мыючы, церці вехцем’, ’шукаць, тарыць’, чэш. šat‑r‑ati ’шукаць’.
Перашкода ’тое, што перагароджвае шлях, затрымлівае рух, перапыняе якое-небудзь дзеянне’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Касп.), перашкодзіць (Шпіл., ТСБМ), перашкадза́ць (відаць, пад уплывам польск. przeszkadzać ’тс’), перашкажа́ць (Яруш., Нас.), пірашкаджа́ць ’рабіць турботы’ (Варл.), перэшко́дзіць ’прынесці вялікую шкоду’ (Растарг.), пірашкодзіць ’пашкодзіць выканаць нейкую работу’ (Варл.). Да пера- і шкода (гл.).
◎ Перашлы́ндаць (піряшпындыць) ’прабадзяцца’ (Юрч. СНЛ). Да пера- і шлындаць, шлында (гл.).