◎ Мя́тлуха, мятлу́ха, мятлушка, мятлу́шак ’матыль’ (Юрч., Гарэц., Грыг., Яруш., Бяльк.; б.-каш., чач., Мат. Гом.; лід., Сцяшк. Сл.), ’матыль, лічынка камара’ (касцюк., Мат. Маг.). Да прасл. теІelь > матыль (гл.). Аб суфіксе -иха, гл. Слаўскі, SP, 1, 75. Сюды ж: мятлюшка, мятлух, мАтлышка ’матылёк’ (Мядзв., Касп.; в.-дзв., Шатал.).
◎ Мятлю́г, мятлюги, мятлюжок ’мятліца, Agrostis vulgaria With.’ (ТС, Гарэц., ТСБМ; лельч., Арх. ГУ; гродз., маг., Кіс.), ’Жарновец мяцёлчаты, Sarothamnus scoparius (L.) Wimm, et Koch.’ (Др.-Падб.), ’каласоўнік аржаны, Bromus Secalinus L.’ (Шат., Нас., Бяльк.), ’мятлічка звычайная, Apera spicaventi (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.), ’метлюжок, Poa pratensis, Poa trivialis L.’ (маг., Кіс.), мятлюк ’тс’ (Шат., Мат. Гом.). Да мятла© (гл.). Аб суфіксе ‑юг(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 177–178.
◎ Мятлю́га ’завея’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мяцёль (гл.) (Мурашка, Бел. лекс., 117). Аб суфіксе ‑uga гл. Слаўскі, SP, 1, 68.
◎ Мятля́к, мятлячок ’мятлюг, Agrostis vulgaris L.’ (Сл. ПЗБ). Да мятли©. Названа паводле суквецця, падобнага да мяцёлкі. Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.
◎ Мятне́йшы ’адметны, больш паважаны’ (Юрч. Фраз. 3), рус. смал. метнейший ’самы блізкі’. Да мета (гл.), адметны, прыкметы.
◎ Мятну́шка ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ (Шат.). З мятлу́шка. Названа паводле мяцёлчатых суквеццяў (БелСЭ, 6, 243).
Мя́тны ’дробны’ (Выг. — Смул., БЛ, 3, 21). Да мяць (гл.) > мяты; суфікс ‑н‑, як у дробны.
◎ *Мяточніца, меточніца ’маленькі шчупачок’ (Крыв.). Відаць, з ⁺менточніца. Параўн. там жа ментачка ’тс’. Да мен‑т‑ (рус. ментик, ментюк) < мень < прасл. тьпь.
◎ Мяту́шка ’нізка (рыбы, грыбоў)’ (беш., Нар. сл.). Да матушка (гл.).
◎ Мятушы́цца ’мітусіцца’ (дзярж., Нар. сл.; стаўбц., Жыв. сл.). Да мітусіцца (гл.).