Мятла́ 1, метла́, мітла́, мытла́ ’пучок звязаных галінак без лісцяў, насаджаны на палку, які служыць для падмятання; венік’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. дыс., Бес., Яруш.), польск. miotła, палаб. metla, н.-луж. mjetła, в.-луж. mjetla; чэш., славац. metla, славен. mę̑tla, серб.-харв. мѐтла, макед. метла, балг. метла́. Прасл. metъlā́. Фасмер (2, 610) падае форму metьla насуперак Ваяну, які (RÉS, 12, 235) выводзіць прасл. форму metlá. Да ме́сці (гл.).
Мятла́ 2, мітла́, метла́ ’камета’ (Бес., Федар. 1), брэсц. мытла́ ’сонечны прамень’ (Нар. лекс.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мятла́ 1 (гл.). Аналагічна балг. банацк. миклъ̀ ’камета’.
Мятла́ 3, метла́, мітла́, мяцёлка ’мятлічка звычайная, Apera spica-vḙnti (L.) P. Beauv.’ (Бес., Касп., Яруш., Выг. дыс.; паўд.-бел., Смул.; міёр., Жыв. сл.), ’прасянік разгалісты, Milium effussum L.’ (гом., паўд.-усх., Кіс.), ’зараснік чароту Phragmites communis Trin.’ (лёзн., Яшк.). Да мятла́ 1 (гл.). Названы так паводле таго, што з гэтых раслін вяжуць венікі, якімі вымятаюць печ перад тым, як саджаць у яе хлеб (Махэк, NŘ, 30, 61), або паводле падабенства кветак да мятлы.