◎ Пасмыка́йла ’смычок да скрыпкі’ (Інстр. III). Паводле ўзору па‑піх‑айла. Да смык (гл.).
◎ Пасмята́нне ’маслёнка’ (Шн. 3). Утворана ад выразу па (’пасля’) смятане і суфікса ‑bi̯e.
◎ Пасмятня́, малар. посмітнЛ ’бок дома, які выходзіць у двор’ (Шушк.). Утворана ад укр. посміт ’смецце’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165–166.
◎ Пасмяховіска, драг. посміховыско ’пасмешышча’ (Лучыц-Федарэц). Укр. посміховисько ’тс’. У выніку кантамінацыі ст.-слав. посмахатн еж ’кпіць’ і ст.-бел. пасмевіска ’кпіны, пасмешышча’ (1540 г.), якое са ст.-польск. pośmiewisko ’тс’.
◎ Пасна́дней ’больш выгодней, ямчэй’ (Нас.). Да ⁺снадны. Параўн. рус. снадить ’прыстасоўвацца’, ’складаць, падганяць (дошкі)’, ст.-польск. snadny ’зручны, ёмкі’, польск. snadnie ’лёгка, без намаганняў’, чэш., славац. snadny ’лёгкі’, мар. nes‑ nadny ’бурклівы’, якія са слова snadъ: н.-луж. snaź, в.-луж., польск. snadź ’мажліва, відаць’, чэш. snad, славац. snaď ’тс’. Брукнер (504) і Фасмер (3, 696) уключаюць сюды і снасць ’начынне працы’. Пэўнай этымалогіі няма. Калі зыходзіць з асноўнага snadъ, можна дапусціць вельмі стаєре скарачэнне з прыслоўя snadobь (як рус. надо з надобьУ^Ьраун. ст.-слав. оудобь ’лёгка’, ц.-слав. без‑добь ’у неадпаведны час’. Тады sna‑d‑ азначала б ’палёгка’ (Махэк₂, 563).
◎ Пасня́к (збор.) ’хрушчы’ (жлоб., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем посны і праснак (гл.).
◎ Пасняка́ць ’высмаркацца’ (свісл., Сцяшк. Сл.), карэліц. ’вычысціць нос’ (Сл. ПЗБ). Укр. сякати(ся) ’смаркацца, фыркаць’, польск. siąkać, славац. siakať ’тс’. Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 3, 430) выводзіць бел. лексему з па‑ і польск. siąkać ’тс’. Устаўное ‑н‑ можна разглядаць як кампенсацыю пасля насавога ą. Аднак генетычна гэтыя лексемы ўзыходзяць да прасл. sęknęti (гл. Фасмер, 3, 826). Параўн. бел. прасякнуцца (гл.).
◎ Пасо́бе ’асобна’ (слонім., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі выразу па сабе і польск. poosobno ’асобна’.
◎ Пасо́вішча ’работнік, якога трэба падштурхоўваць’ (Нас.). Да насоўваць < су́нуць, соваць (гл.).
◎ Пасо́йта, посайка (паўн.-усх., гродз., дзятл.) ’перавязь вядра’, іўеў. ’пятля, якую надзяваюць цялятам і каровам на шыю’, свісл. ’вяровачка для звязвання чаго-н.’, ст.-бел. сойт, ст.-польск. seyt ’вяроўка для прывязвання скаціны’ (1759 г.). Літуанізм. Параўн. літ. pasaitas, pasaitas ’прывязь, перавязь’, ’дужка вядра’ (Станкевіч, Калосьсе, 1938, 4, 172–175; Непакупны, Kalbotyra, 1974, 25 (2), 76; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).