Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пасок ’насок лапця’ (б.-каш., Мат. Гом.). Утворана ад пас ’палоска лыка ў наску лапця’ і суфікса -ок < прасл. ‑okb (Слаўскі, SP, 1, 92).

Пасо́ка ’свіная кроў’ (віл., паст., Сл. ПЗБ), ’загуслая ў камкі кроў’ (КЭС, лаг.; Нас.), пасыка ’кроў, што вылілася з раны’, ’кроў забітай жывёлы’, ’сукравіца’ (Др.-Падб., Гарэц.). Укр. пасока’ ’сукравіца, кроў’, рус. пасока ’лімфа, сукравіца’, ’сок дрэва’, польск. posoka, устарэлае posok ’юха, разлітая кроў’, ’сукравіца’, ’юшка з крыві’, ’кроў дзікай жывёлы, якую праследуе сабака’, ’загуслая кроў’. Роднаснымі да іх будуць рус. паўн. осока ’гной з раны’, ’гнаявая жыжка’ і серб.-харв. осока ’сок’, ’сыроватка з-пад брынзы’, ’пот (у жывёл)’, ’мача’, ’сукравіца’. Да па‑ (< прасл. pa‑) з дэмінутыўнай функцыяй і сок (гл.).

Пасо́л ’чалавек, пасланы з якім-н. даручэннем, пасланец’, ’дыпламатычны прадстаўнік’ (ТСБМ, Федар. 6; КЭС, лаг., Нас.), ’сват’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Укр., рус. посол, ст.-рус., ц.-слав. посълъ, польск. poseł, н.-луж. posoł, чэш. posel, славац. posol. Да po‑ і sъlati > слаць (гл.). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ъ (po‑sъl‑ъ).

Пасо́ля, пасоль, пасолі, басоля ’фасоля, Phaseolus vulgaris L.’ (Шат., Янк. 2, Сцяшк.; КЭС, лаг.; івац., Сл. Брэс.; мін., Кіс.; докш., карэліц., Янк. Мат.). Да фасоля (гл.). Аб мене ф > п, б, кв, хв, X гл. Карскі, 1, 342–344. Сюды ж пасаленя, пасалявеня ’сцяблы і лісце фасолі’, пасолішча, пасолішчо, пасольнік, пасольніска ’поле з фасоляй’ (Сл. ПЗБ).

*Пасолянка, бяроз. посблянка ’цэлая вараная бульба’ (Сл. Брэс.). Да пасаліць < соль (гл.). На Палессі існуюць і іншыя роднасныя назвы: солонцы, солонікі, салёнкі ’абрэзаная ад лушпіння бульба, якую, варыўшы, соляць’ у адрозненне ад бульбы ў мундзірах, якую не соляць.

Пасо́нчыць ’працадзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. po‑ sączyć się ’сачыўшыся, ліцца нейкі час’.

Пасо́рхці ’пакрыцца намараззю’ (шчуч., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі лексем пасохнуць і шэрхнуць (гл.).

Пасорыць ’згубіць’ (Касп.). Рус. пск., цвяр. посбрить ’выдаткаваць’, посбрки ’выдаткі’. Да рус. сор ’смецце’ (гл. Фасмер, 3, 720).

Пасо́ўнасць ’супадзенне’ (Дуж-Душ.). Да пасаваць (гл.).

*Паспаду́, посподу ’знізу’ (ТС). Утворана ад прыназоўніка (^прыстаўкі) з‑пад і назоўніка ў Р. скл. спод (гл.).